Свет44

Малдова адмовілася ад Мытнага саюза на карысць ЕС

У Малдове ўпэўненыя, што эканамічныя сувязі з Расіяй толькі палепшацца пасля далучэння краіны да зоны свабоднага гандлю з ЕС.

Малдова не зможа стаць удзельнікам Мытнага саюза, пасля таго як парафіруе пагадненне з Еўрапейскім саюзам аб ​​зоне свабоднага гандлю на саміце краін Усходняга партнёрства. ў Вільні (лістапад 2013) Пра гэта заявіла журналістам міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Наталля Герман.

«Парафіраванне пагаднення з ЕС аб ​​зоне свабоднага гандлю ніяк не адаб’ецца на нашых эканамічных сувязях з Расіяй. Наадварот, пасля гэтага якасць экспартуемай туды малдаўскай прадукцыі вырасце.
Ніякіх супярэчнасцяў паміж пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю з краінамі СНД і пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю з ЕС няма. Адзінае, у гэтым выпадку Малдова не зможа стаць часткай Мытнага саюза», — сказала Герман.
Пры гэтым кіраўнік малдаўскай дыпламатыі прызнала, што «рынак Расіі — адзін з найважнейшых для экспарту малдаўскай прадукцыі».

Нагадаем, што Малдова мае намер парафіраваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС на саміце ў Вільні ў лістападзе 2013 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску34

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску34

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць