Каханне і сэкс88

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце

Амерыканскі стваральнік кантэнту MrBeast, сапраўднае імя якога Джымі Дональдсан, ажаніўся са сваёй нявестай Тэяй Буйсэн. Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, вяселле адбылося на прыватным востраве Некер, які належыць брытанскаму мільярдэру Рычарду Брэнсану. Востраў знаходзіцца на Брытанскіх Віргінскіх астравах, піша Бі-бі-сі.

Джымі Дональдсан (MrBeast) і Тэя Буйсэн. Фота: Mike Coppola/Getty Images for MTV

28‑гадовы ютубер паведаміў пра шлюб у сумеснай публікацыі з жонкай у Instagram. Пара апублікавала фатаграфіі з вясельнага дня і напісала, што ён «знайшоў MrsBeast».

MrBeast лічыцца самым папулярным ютуберам у свеце. Ягоны канал мае больш за 509 мільёнаў падпісчыкаў.

Дональдсан зрабіў прапанову Тэі Буйсэн на Каляды 2024 года. Тады яны былі ў аднолькавых святочных швэдрах з лагатыпам MrBeast. Раней ютубер расказваў часопісу People, што хацеў зрабіць прапанову ў цалкам прыватнай і інтымнай атмасферы, а само вяселле правесці сціпла, нягледзячы на сваю сусветную вядомасць.

На апублікаваных здымках бачна, што Буйсэн у дзень вяселля была ў доўгай карункавай сукенцы з кветкавым узорам, а Дональдсан апрануў белы смокінг. На працягу святкавання нявеста некалькі разоў мяняла ўборы: для разразання вясельнага торта яна выбрала белую кароткую сукенку з бліскучым верхам і спадніцай, аздобленай пер'ем, а на вечаровую частку свята — атласную сукенку з адкрытымі плячыма.

MrBeast назваў гэты дзень «найлепшым днём у сваім жыцці».

Джымі Дональдсан атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы вірусным відэа, маштабным эксперыментам, розыгрышам і спаборніцтвам з вялікімі грашовымі прызамі. У сваіх відэа ён часта раздае значныя сумы грошай удзельнікам і незнаёмым людзям.

Акрамя YouTube, ён удзельнічаў у стварэнні рэаліці-шоу Beast Games для платформы Prime Video. Праграма была натхнёная папулярным серыялам Netflix «Гульня ў кальмара». Удзельнікі шоу спаборнічаюць за галоўны прыз у памеры 5 мільёнаў даляраў.

Тэя Буйсэн родам з Паўднёвай Афрыкі. Яна таксама вядзе ўласны YouTube-канал TheaBeasty, які мае каля 140 тысяч падпісчыкаў. MrBeast, акрамя таго, праводзіць папулярныя гульнявыя трансляцыі на платформе Twitch.

Пры гэтым кар'ера Дональдсана не абышлася без скандалаў. Былы супрацоўнік яго медыякампаніі Beast Industries падаў у суд, абвінаваціўшы кампанію ў сэксуальных дамаганнях і дыскрымінацыі па гендарнай прыкмеце на працоўным месцы.

Таксама ўдзельнікі шоу Beast Games звярталіся з пазовамі адносна ўмоў удзелу ў праекце. Акрамя таго, MrBeast сутыкаўся з абвінавачваннямі ў тым, што некаторыя яго вірусныя конкурсы і розыгрышы маглі быць загадзя пастаўленымі.

Каментары8

  • Ліпень
    22.07.2026
    Калі б я ўзяў 10 здохлых пацукоў, 50 К $ і выклаў бы на You Tube прапанову таму, хто з`есць аднаго за 10К $ узнагароды, я меў бы на апошнім дзясятым пацуку грошай намнога больш за першапачатковыя 50 К $, мільены падпісчыкаў на You Tube, пару сяброў з прыватнымі востравамі ў Карыбскім моры і НН напісала б пра мае вяселле на астравах Баўнці ))) з псіхалагіняй з Інсты з напаўпованымі вуснамі, якая памагае сучасным дзяўчынам прабудзіць сваю "жаночую энергію".
    НН, назірайце далей. Дзякуй. )
  • ждём
    22.07.2026
    ждём когда она подаст на развод и стребует половину всего. медийные браки не всегда, но часто так и кончаются
  • yuki
    22.07.2026
    Первый раз о нём слышу. Наипопулярнейший...ха хах ха

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць