Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай
«Гэта цалкам лагічная падзея, а зусім не прыватны выпадак», — разважае дысідэнт.

Дысідэнт Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў «Радыё Рацыя» сітуацыю 21‑гадовай беларускі Веранікі, якой у Польшчы адмовілі ў міжнароднай абароне. Яе маці адседзела па палітычным артыкуле дзевяць месяцаў, сястру пратрымалі чацвёра сутак, але на момант іх пераследу дзяўчына ўжо была паўналетняй. У яе ж самой не было ні затрыманняў, ні судовага пераследу, а на фотаздымках з пратэстаў, якія яна прыклала, не відаць яе твар.
Сіўчык жа перакананы, што прычына таго, што палякі не далі міжнародную абарону дзяўчыне — пераезд Офіса Святланы Ціханоўскай у Варшаву.
Ён кажа, што гэты выпадак — не асабістая справа, а змена палітыкі Польшчы ў дачыненні да беларусаў. «Я афіцыйна папярэджваў, што ў беларусаў у Польшчы будуць праблемы ў сувязі з пераездам офіса. Вельмі лагічная падзея, а зусім не прыватны выпадак», — даводзіць Сіўчык.
Чытайце: «Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары