Здарэнні1414

Аляксандр ператварыў жыццё Святланы ў кашмар

Другі месяц шукаюць пяцігадовага хлопчыка і яго бацьку.

«Два месяцы кашмару», — кажа мінчанка Святлана Рудзянкова. Яе былы муж забраў пяцігадовага сына да сябе ў госці. Больш хлопчыка яна не бачыла.

20 чэрвеня яе былы муж Аляксандр адвёз Рамана з Мінска ў Гомель. Пасля разводу суд вызначыў парадак і працягласць сустрэч. Раз на год на пятнаццаць летніх дзён ён мог браць сына да сябе. Але тыдзень Святлана не мела звестак пра сына: мабільнік Аляксандра не адказваў. Тады яна і звярнулася ў міліцыю.

«Я прасіла высветліць знаходжанне сына. Але мне сказалі, што ёсць рашэнне суда на сустрэчы, а я падымаю паніку. 5 ліпеня, калі Рому былы муж павінен быў вярнуць дадому, але не прывёз, мяне выклікалі ў міліцыю. Але толькі праз тры дні прынялі заяву на пошук Ромы і Аляксандра як зніклых без звестак. Крымінальную справу распачалі 18 ліпеня».

Да пошуку хлопчыка падключыліся валанцёры пашукова-выратавальнага атрада «Анёл».
І ледзь не штодня жанчыне тэлефануюць: бачылі падобных да Аляксандра мужчын, часам з хлопчыкам, у розных кутках Мінска. «Але гэта званкі простых людзей, а не міліцыі. Вось на мінулым тыдні Аляксандра з Ромам нібыта бачыла дзяўчынка ў аўтобусе ў Бабруйску. Але нічога пакуль не пацвярджаецца», — з сумам адзначае жанчына.

Святлана лічыць, што былы муж скраў сына: падобныя выпадкі ўжо здараліся.
У 2010 Аляксандр на пяць дзён з сынам з’ехаў, не папярэдзіўшы яе. Шукалі тады іх з міліцыяй. Пасля той выхадкі і надумала развесціся. Але муж рашыў так проста не здавацца. Развод разводам, а вось сына аддаваць не захацеў. Зноў суды, вызначэнне месца пражывання хлопчыка і сустрэчы з ім. А пакуль гэта цягнулася, Аляксандр мог без папярэджання забраць сына ў Гомель.

Святлана расказвае, што адзін раз ён не аддаваў хлопчыка цэлы месяц: пакуль не было рашэння суда, з кім ён застанецца. «Ён нават мяне не пускаў да сына. Паставіў камеру над уваходам, каб усё бачыць. Калі я тэлефанавала, ён уключаў гучную сувязь, каб праслухоўваць размовы. І сын тады не хацеў са мной размаўляць: «Давай пасля пагаворым», — тлумачыў».

Калі ж суд пакінуў Рамана з мамай, Аляксандру вызначылі 15 дзён летам, калі можна забіраць хлопчыка да сябе.

«Я ў сына спыталася цяпер, ці хоча ён ехаць з бацькам. «Усё роўна трэба — суд так вырашыў», — сказаў мне Рома. Не ведаю, як гэта інтэрпрэтаваць. Магчыма, сын яго і баіцца. Не магу сказаць, што Рома дрэнна ставіцца да бацькі. Але Аляксандр вучыць яго пра мяне і маіх сваякоў кепска гаварыць. Калі ён быў меншы — усё мне расказваў. А цяпер нешта аналізуе з пачутага. А часам падыдзе: «Мама, чаму бацька паскудствы пра цябе кажа?» Маніпуляцыя дзіцем ідзе».

Па словах жанчыны, Аляксандр дзесяць гадоў нідзе не працуе і не плаціць аліменты: запазычанасць складае больш за 10 мільёнаў.
А ўвесь час займаецца тым, што вывучае законы, а як знаходзіць нейкія слабінкі, піша скаргі на былую жонку: «Ён заваліў скаргамі ўсю Беларусь, і мяне пастаянна правяраюць. Я не ведаю, чаго ён хоча дабіцца».

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп27

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі5

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць