Улада3838

Міхалевіч ідзе ў бізнес: «Немагчыма быць палітыкам у эміграцыі»

Былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Алесь Міхалевіч, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, зазначыў, што палітыкай больш не займаецца і будзе ўладкоўвацца ў бізнэсе.

Аляксей Міхалевіч паведаміў у інтэрвію БДГ, што бліжэйшым часам ён ня зможа ўзьяднацца зь сям’ёю, якая застаецца ў Менску:

«Гэты і наступны навучальны год жонка ня зможа да мяне пераехаць. Яна, у прыватнасьці, дапамагае ў Менску даглядаць бабулю, якой ужо 103 гады. Акрамя таго, у нас маленькія дзеці, зь якімі цяжка пераяжджаць».

Паводле Міхалевіча, у адносінах да ягонай жонкі Міланы ніякіх рэпрэсіяў цяпер няма. Сам жа ён шукае сфэру дзейнасьці, якой мог бы заняцца за мяжою:

«Цяпер я ў пошуку таго, чым я б хацеў займацца. Думаю, мая дзейнасьць будзе зьвязаная зь бізнэсам.
Я разьлічваю выкарыстоўваць для гэтага сваё веданьне моў — я валодаю польскай, чэскай, нямецкай, ангельскай, украінскай, зразумела, беларускай і расейскай. Гэта можа быць цікава для многіх фірмаў, якія працуюць ва ўсім усходнеэўрапейскім рэгіёне».

Міхалевіч кажа, што з новай беларускай эміграцыяй у яго склаліся добрыя адносіны, але ён не хацеў бы займацца ў чыстым выглядзе дыяспарнай працай, з палітыкамі ён таксама нячаста сустракаецца: «На сёньняшні дзень нейкай палітычнай працай у чыстым выглядзе я не займаюся. Раней я актыўна працаваў са спэцдакладчыкам ААН па катаваньнях. Мне важна, каб беларускія палітвязьні выйшлі на волю і каб у беларускіх турмах не ўжываліся катаваньні і жорсткае абыходжаньне».

Пра свае палітычныя пляны Алесь Міхалевіч сказаў: «Немагчыма быць палітыкам у эміграцыі. Ці, так скажам, вельмі складана быць палітыкам у эміграцыі. Я гэта выдатна разумею і не прэтэндую на тое, каб, будучы ў эміграцыі, заставацца ключавой палітычнай фігурай.
Зразумела, што большасьць беларускіх грамадзян успрымае мяне так: маўляў, яму ўдалося зьехаць, ён сядзіць у Празе, п’е чэскае піва, у яго ўсё добра. А мы тут змагаемся, з нас зьдзекуюцца. Таму пакуль канкрэтных палітычных плянаў няма.

Вяртаючыся да падзеяў 2010 году, Алесь Міхалевіч кажа, што дагэтуль не разумее, чаму ўлады пайшлі на такі разгром апазыцыі: «Я ў гэтым ніякай лёгікі не магу ўлавіць. І калі нехта кажа, што ён ведаў, што так усё адбудзецца, то яму ня варта верыць.
Думаю, у дадзеным выпадку ўсё залежала ад псыхікі аднаго чалавека, і як гэты чалавек у той ці іншы момант учыніў — так усё і было. Я сам не разумеў, чаму і мне, і іншым кандыдатам дазваляюць гэтак шмат рабіць. Адзінае, чаго мне не дазволілі, — гэта весьці агітацыю ў вайсковых частках, у ключавых вайсковых брыгадах. Нават у міліцыі прыход у аддзяленьне заканчваўся тым, што я спакойна меў зносіны зь міліцыянтамі. Гэта значыць, разгул дэмакратыі быў на вельмі-вельмі высокім узроўні. Аднак усё скончылася настолькі бяздарна, былі страчаныя ўсе шанцы для разьвіцьця дыялёгу з Захадам. Усё было пушчана кату пад хвост. Я не магу зразумець, чаму захацелася ўладзе зрабіць менавіта так».

Каментары38

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі2

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі9

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі2

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць