Грамадства55

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку

Сэрвіс «Куфар Падарожжы» прааналізаваў больш за 120 тысяч паспяхова завершаных рэзерваванняў жылля за студзень—чэрвень 2026 года і склаў рэйтынг найбольш папулярных гарадоў для паездак па Беларусі.

Панарама Баранавічаў. Фота ілюстрацыйнае

Большасць браняванняў — 91% — зрабілі жыхары Беларусі. Яшчэ 4,6% заказаў прыпала на карыстальнікаў з Расіі, а астатнія 4,4% — на гасцей з іншых краін.

Безумоўным лідарам колькасці рэзерваванняў застаецца Мінск. На сталіцу прыйшлося амаль 40% усіх заказаў за першае паўгоддзе, што больш, чым разам на пяць абласных цэнтраў.

Другое месца заняў Гродна з доляй 11,8%, трэцяе — Брэст (9,8%). Віцебск і Гомель атрымалі па 5,6% браняванняў, пры гэтым розніца паміж імі склала ўсяго каля 30 заказаў. Магілёў размясціўся на шостай пазіцыі з паказчыкам 4,8%.

Сярод гарадоў, якія не з'яўляюцца абласнымі цэнтрамі, найбольшай папулярнасцю карысталіся Баранавічы. За першыя шэсць месяцаў 2026 года там было аформлена больш за тры тысячы рэзерваванняў, што вывела горад на сёмае месца агульнага рэйтынгу.

Следам размясціліся Пінск і Бабруйск. У першую дваццатку таксама ўвайшлі Ліда, Полацк, Мазыр, Орша, населеныя пункты Мінскага раёна, Наваполацк, Барысаў, Кобрын, Салігорск, Маладзечна і Нясвіж.

Паводле даследавання, на дваццаць самых папулярных лакацый прыйшлося 93,4% усіх браняванняў з агульнага спісу 113 населеных пунктаў. Гэта сведчыць пра высокую канцэнтрацыю попыту.

Традыцыйна папулярныя турыстычныя напрамкі паказалі больш сціплыя вынікі. Нясвіж заняў 20‑е месца з 640 рэзерваваннямі, Браслаў атрымаў 321 браніраванне, Навагрудак — 212, Мядзел — 37, а Мір — толькі 19. Гэта сведчыць, што ў першай палове 2026 года найбольш актыўны попыт на кароткатэрміновую арэнду жылля назіраўся не толькі ў вядомых турыстычных цэнтрах, але і ў буйных раённых гарадах.

Разам з тым аўтары даследавання адзначаюць, што колькасць рэзерваванняў залежыць не толькі ад цікавасці турыстаў да ўласнай мясцовасці, але і ад колькасці даступнага жылля, сезоннасці і асаблівасцяў размяшчэння аб'яў.

Каментары5

  • Gorliwy Litwin
    24.07.2026
    Я калі вазіў габрэйскіх настальгічных турыстаў па былым Навагрудскім ваяводстве, звычайна сяліў іх у Баранавічах. Там ёсць 1-2 прыстойныя гатэлі, рэстараны, а вакол акурат розныя былыя штэтлы, галоўная мэта іх візітаў, плюс Навагрудак, Мір і г.д. - месцы з важнай габрэйскай гісторыяй.
  • Барадзед
    24.07.2026
    Барановичи по привлекательности для цыганских туристов давно уже обогнали всю Беларусь. Там даже есть отдельные школы для цыганских детей. Там настоящее гетто.
  • Вязьніца
    25.07.2026
    Цюрага там знакамітая

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя абставіны падрыву дарогі каля манумента «Тры сястры» на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны ў 2023 годзе3

Паведамленні, што ў кабіне пілотаў на борце з Дубая ў Тэль-Авіў пабіліся расіянін і ўкраінец, аказаліся фэйкам4

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы7

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў14

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць