Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Глуха як у танку:)

Разумею мужыкоў, якія любяць гэтыя нагоды для ўздыманьня чарак. Але ўсё адно анамальна, што міралюбная сінявокая Беларусь жыве ў каляндарнай стылістыцы аточанай цытадэлі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Калі хто ня ведае, дык ведайце: бранявы шчыт нашых узброеных сілаў надзейна захоўвае мір і бясьпеку Рэспублікі Беларусь.

Думаеце, аўтар добра адсьвяткаваў учора Аршанскую бітву? Не, як шкельца. Проста цытую нашага міністра абароны, які віншуе ўсіх з Днём танкістаў.

Таксама "ён адзначыў, што гэтае сьвята ўсталяванае ў 1946 годзе на знак выдатных заслуг бранятанкавых і мэханізаваных войскаў у Вялікай Айчыннай вайне і самаадданай працы танкабудаўнікоў дзеля аснашчэньня ўзброеных сілаў бранятанкавай тэхнікай".

Фармулёўкі сталінскіх часоў, сьвяты неіснуючай савецкай імпэрыі. Даўно стала іншай баявая тактыка. Калі ўжо на тое, то бліцкрыг у Іраку засьведчыў, што славуты "бранявы шчыт" у сучаснай высокатэхналягічнай вайне ратуе ня болей, чым сярэднявечныя дасьпехі ад буйнакалібэрнага кулямёта. Галоўнае ж — ніхто не зьбіраецца на нас нападаць. І бразганьне рыторыкай са старых палітрукоўскіх шпаргалак выглядае проста недарэчным.

Зірнеце на сьпіс айчынных сьвятаў і памятных датаў. Апатэоз мілітарызму! Дзень інжынэрных войскаў, Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны, Дзень дэсантнікаў, Дзень чыгуначных войскаў, Дзень вайскова-паветраных сіл, Дзень танкістаў, Дзень ракетных войскаў і артылерыі… Дадайце сьвяты іншых сілавікоў — дні міліцыі, унутраных войскаў, памежніка, супрацоўнікаў пракуратуры, мытніка, супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі. Такім букетам сьвятаў у пагонах ня можа пахваліцца, бадай, ніводная іншая краіна.

Разумею мужыкоў, якія любяць гэтыя нагоды для ўздыманьня чарак. Але ўсё адно анамальна, што міралюбная сінявокая Беларусь жыве ў каляндарнай стылістыцы аточанай цытадэлі.

І разам з тым — ня тое што не ўвекавечылі памяць пра Аршанскую бітву, а 'шчэ й хапаюць за спробу нефармальнага сьвяткаваньня!

Цяперашні рэестар афіцыйна ўсталяваных датаў выразна адлюстроўвае куртатасьць, эклектычнасьць і саўковую подбіўку дзяржаўнай ідэалёгіі. Некалі гэты пярэсты сьпіс давядзецца сур'ёзна рэвізаваць. А пакуль — мо' і ёсьць сярмяжная праўда ў тым Дні танкістаў. Бо глуха як у танку.

ЗЫ. Ня падайце з зэдліка: 10 сьнежня ў нас — афіцыйна зацьверджаны Дзень правоў чалавека.

На здымках: "бранявы шчыт" не ўратаваў Садама; тым часам кемлівыя замежнікі прыдумалі крэсла-танк для інвалідаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Над Мінскам было зафіксавана гало

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом2

Сабаленку і Свёнтак могуць строга пакараць за адмову гуляць у Дубаі1

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

Рэкі і птушкі, або Калас, Бетховен і да Вінчы. Дызайн купюр еўра ўпершыню за чвэрць стагоддзя зменяць2

У ЗША застрэлілі 21‑гадовую ўкраінку, бежанку ад вайны8

Некаторыя беларускі ідуць у сурагатныя мамы. Колькі за гэта плацяць і хто з жанчын на гэта гатовы?9

У Пхеньяне адкрылі вуліцу ў гонар паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Курскай вобласці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць