Усяго патроху44

Як знайсці радню праз Google

Гісторыя пошуку і ўз’яднання, якая пачалася ў Заходняй Беларусі, працягнулася ў Сібіры, Егіпце і пашуковіку Google, а скончылася ў канадскай прэрыі.

Алег Гарус знайшоў у Канадзе сляды свайго родзіча, які знік пасля Другой сусветнай вайны, і адразу выправіўся ў іншую частку свету, каб на ўласныя вочы пабачыць, як жывуць ягоныя новыя сваякі ў адной з самых шчаслівых краінаў свету. Далей чытай гісторыю пошуку і ўз’яднання, рэпартаж-вэстэрн, які пачнецца ў Заходняй Беларусі, працягнецца ў Сібіры, Егіпце і пашуковіку Google, а скончыцца ў канадскай прэрыі.

«Вось ты і дома, тата»

Я стаю на польскіх могілках сярод прэрыяў у горадзе Вініпег, сталіцы канадскай правінцыі Манітоба. Вакол мяне на помніках тысячы славянскіх прозвішчаў жаўнераў Войска польскага, якія ваявалі ў часы Другой сусветнай ды так і не здолелі вярнуцца на радзіму: іхняя Польшча чарговы раз была падзеленая паміж пераможцамі і дасталася не самаму адэкватнаму з іх.

Мы дастаем з багажніка машыны маленькі пакунак з зямлёю, якую я прывёз з беларускай вёскі на заходнім Палессі – малой радзімы маёй бацькоўскай лініі. Олівэр, мой канадскі стрыечны дзядзька, з якім я першы раз сустрэўся некалькі дзён таму, робіць рукою невялічкую ямку перад помнікам, і мы разам высыпаем у яе змесціва пакунка.

«Вось ты і дома, тата… – кажа Олівэр шморгаючы носам, з-пад яго трэндзі «Рэйбанаў» выкочваецца сляза. – Мы зрабілі гэта, Алег. Ты гэта зрабіў».

«Я памятаю, як нас везлі ў Сібір у перапоўненых вагонах»

У 1939 годзе Саветы і Гітлер падпісалі таемную дамову, пасля чаго фашысты напалі на Польшчу, а бальшавікі адшчапілі Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, якія тады таксама былі польскія. Мой дзед паспеў павучыцца ў польскай школе і памятаў мову Міцкевіча да самай смерці, хаця і быў савецкім салдатам, уціхамірваў «лясных братоў» у Прыбалтыцы і ніколі на гэтай мове не размаўляў.

Дзедавага брата Міхася напаткаў зусім іншы лёс – пасля прыходу Саўка ў іхнюю вёску ён быў рэпрэсаваны. Паводле сямейнага падання, яго забралі за тое, што, выправіўшыся па грыбы, ён з сябрамі зрэзаў кавалак дроту, які тырчаў з-пад зямлі, – маўляў, спатрэбіцца ў гаспадарцы. Іх хтосьці заўважыў і, вядома ж, заклаў – прыкмета часу. А той звычайны дрот аказаўся сродкам сувязі ледзьве не паміж немцамі і савецкімі спецамі, і праз некалькі дзён з вёскі вывезлі ажно дзевяць чалавек. Усіх, натуральна, у Сібір.

Такім чынам, брат майго дзеда апынуўся сярод арыштаваных палякаў (жыхароў Заходняй Беларусі лічылі палякамі), сярод якіх было шмат і звычайных сялян, як ён, і вельмі заможных польскіх сем’яў, з якіх паходзіла ягоная жонка, і, вядома ж, польскіх афіцэраў (трагедыя ў Катыні яшчэ не адбылася). Паводле звестак даследчыкаў, у першыя гады пасля далучэння Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР на ўсход адправілі каля 1,25 мільёна чалавек.

«Я памятаю, як нас везлі ў Сібір у перапоўненых вагонах. Людзі паміралі ад голаду і холаду, а пасярэдзіне вагона была велізарная дзірка ў падлозе, куды мы мусілі хадзіць у прыбіральню. Першым часам усе крыху саромеліся спраўляць натуральныя патрэбы на вачах усяго вагона і нават прыкрываліся тканінай, але, калі цябе не кормяць тыднямі, хутка перастаеш думаць пра сорам. Каля дзіркі ляжаў кавалак саломы, які мы выкарыстоўвалі як анучу», – успамінае жонка дзеда Міхася Ірэна Пасанджыеўска, усю сям’ю якой вывезлі ў Сібір з Заходняй Украіны. Цяпер ёй 85, але яна добра памятае і жыццё сярод рэпрэсаваных у Расеі, і свае наступныя прыгоды ў лагерах для ўцекачоў у Афрыцы ды Індыі, а таксама пасляваенную Францыю, адкуль яе забраў у Канаду Міхась.

Працяг гісторыі чытайце тут.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць