Грамадства

Палітычная інфармацыя мовай мастацтва: Запруднік выдаў кнігу пра беларускія фестывалі ў ЗША

Улетку ў ЗША выйшла кніга гісторыка Янкі Запрудніка «Беларускія фэстывалі й выстаўкі. Палітычная інфармацыя мовай мастацтва (1948–2011).

Добра аформленая кніга з некалькімі дзясяткамі, калі не сотняй ілюстрацый прысвечана «на ўшанаванне ўсіх тых, што працавалі, каб пашырыць імя Беларусі ў Амерыцы».
Кніга адрасавана, найперш, беларусам у ЗША і выйшла на дзвюх мовах. Спачатку прыводзіцца тэкст на англійскай мове, затым — па-беларуску.

Прадмову да кнігі напісаў вядомы дзеяч і навукоўца, сябра Я.Запрудніка Вітаўт Кіпель — аўтар грунтоўнай кнігі «Беларусы ў ЗША».

Сп. Кіпель зазначае, што хоць беларусы пачалі сяліцца ў Злучаных Штатах ад канца 19 ст., арганізаванае жыццё пачалося з канца 1940-х, калі ў краіну прыехала новая эміграцыя: «Былі гэта сведамыя беларусы, перакананыя антыкамуністы, апантаныя ідэяй інфармаваць свет пра паняволеную Беларусь. Часта, ступіўшы на бераг з карабля, не ўладкаваўшыся з працай, жыллём, яны засноўвалі арганізацыі, знаходзілі ў грамадскіх памяшканнях месца для танцавальных гурткоў, хораў, каб паспець выступіць на інтэрнацыянальных фестывалях „ад Беларусі“.

Бытавыя справы былі для іх другараднымі, а на першым месцы стаяла беларуская справа».

Янка Запруднік апісвае фестывальную дзейнасць у Нью-Джэрсі — штаце, дзе канцэнтравалася асноўная беларуская дзейнасць, было шмат беларускіх арганізацый, былі трывалыя асяродкі і праваслаўныя прыходы: у Саўт-Рыверы, Нью-Брансвіку. У шматнацыянальным Нью-Джэрсі пражываюць дзясяткі тысячаў выхадцаў з Беларусі.

Стварэнне арганізацый у канцы 1940-пач. 1950-х гадоў, бурная дзейнасць беларусаў прывяло да таго, што адміністрацыя Нью-Джэрсі ў 1975 г. прапанавала беларусам правесці ўласны этнічны фестываль. Навіна пра гэта была сустрэта з энтузіазмам. Быў створаны адмысловы камітэт, падзелены напрамкі працы, шыліся касцюмы.

Першы фестываль з некалькімі тысяч удзельнікаў прайшоў 12 чэрвеня 1976 г. у нью-джэрсійскім цэнтры мастацтваў у Голмдэле, прывітальную тэлеграму даслаў прэзідэнт Джэралд Форд.

Правядзенне фестывалю супадала з 200-годдзем незалежнасцю ЗША, што значна павышала да яго інтарэс.

Янка Запруднік падрабязна апісвае падрыхтоўку да Фестывалю, яго прабег, канцэртную праграму, падмацоўваючы гэта фотаздымкамі, па яго словах, «трывалымі слядамі кволай памяці». У кнізе прыводзяцца сведчанні ўдзельнікаў (найперш Надзеі Запруднік), прыводзяцца цытаты з амерыканскай прэсы.

Затым беларусы правялі яшчэ два фестывалі, а таксама бралі ўдзел у этнічных фестывалях. Таксама ў Саўт-Рыверы з 1973 г. рэгулярна праводзіліся штогадовыя выставы беларускага мастацтва. Пра ўсё гэта і можна пачытаць у кнізе, уважліва разглядаючы здымкі.

Кніга мае абмежаваны распасўюд у Беларусі (выйшла ў ЗША), таму яна выкладзена электронным файлам у Інтэрнэт, таму даступна кожнаму.

Спампаваць яе можна па гэтай спасылцы.

***

Янка Запруднік нарадзіўся 9 жніўня 1926 г. у Міры (сёння — Карэліцкі раён). З 1944 г. на эміграцыі. Скончыў гістарычны факультэт Лювенскага ўніверсітэта ў Бельгіі (1954). 37 гадоў працаваў журналістам-рэдактарам-прадусарам Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Выкладаў гісторыі Расіі ў Куінс-каледжыНью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта, а таксама гісторыю і палітыку ў Гарыманаўскім інстытуце Калумбійскага ўніверсітэта. Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях», «Беларускі гістарычны слоўнік», «Дванаццатка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км13

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км13

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць