Моды88

Прадстаўніца Гвадэлупы самлела на першым паказе конкурсу Miss Supranational-2013 — фоты

У Мінску прайшла першая прэс-канферэнцыя і паказ прэсе дзяўчат-удзельніц конкурсу Miss Supranational-2013, які праводзіць канал ОНТ.

Паказ прайшоў у Нацыянальнай школе прыгажосці, у ім удзельнічалі 70 дзяўчат.

Не абышлося без невялікіх інцыдэнтаў. У зале было душна, прадстаўніца Гвадэлупы самлела і яе вынес на руках ахоўнік, яшчэ дзве дзяўчыны выйшлі самі, абмахваючыся рукамі.

Пасля паказу журналісты мелі магчымасць пагутарыць з дзяўчатамі, але многім перашкодзіў моўны бар’ер: і маладыя журналісты, і многія дзяўчаты, як выявілася, кепска валодаюць англійскай мовай.

Нагадаем, што Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці «Miss Supranational-2013» прадставіць 17-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту з Гомеля Вераніка Чачына.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі6

Ціманоўская расказала, што атрымлівае ў Варшаве як спартоўка 700 еўра ў месяц12

Момант падзення беспілотніка на прыватны дом у падмаскоўным Ягор’еўску16

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў3

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай14

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць