Грамадства77

Віцебскага медыка Пастнова накіравалі на прымусовае лячэнне

Былы лекар абмежаваны ў правах: ён не можа прымаць пасылкі, наведвальнікаў, здзяйсняць тэлефонныя званкі, весці перапіску.

Віцебскі лекар Ігар Пастноў накіраваны на прымусовае лячэнне ў абласны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі. Такі вердыкт вынесла суддзя Віцебскага раёна Таццяна Дзегцярова на пасяджэнні 21 жніўня, паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Свецік.

Паводле яго слоў, рашэнне прынята на падставе заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі і са згоды абласной пракуратуры. Пастноў падлягае штомесячнаму агляду ў УКК на прадмет далейшага лячэння.
Суд адбыўся ў адсутнасць Пастнова, які знаходзіцца ў псіхіятрычным цэнтры, яго адваката і прадстаўніка пракуратуры. Былы лекар абмежаваны ў правах: ён не можа прымаць пасылкі, наведвальнікаў, здзяйсняць тэлефонныя званкі, весці перапіску. «Такія жорсткія меры насцярожваюць, бо яны прымяняюцца ў выпадку, калі рэалізацыя гэтых правоў нясе пагрозу пацыенту і / або навакольным», — сказаў праваабаронца.

Пастноў мае 10 дзён для абскарджання рашэння суда, аднак, адзначыў Свецік, цяжка ўявіць, як гэта можна зрабіць пры такім абмежаванні правоў. Ён таксама падкрэсліў, што да гэтага часу з’яўляецца таямніцай дыягназ, пастаўлены лекару.

Паводле інфармацыі праваабарончага рэсурсу spring96.org, Пастноў апынуўся на лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы пасля апошняга відэавыступлення ў інтэрнэце. Ён выказаў крытычныя меркаванні аб стане віцебскай медыцыны, прымусовым кадаванні ад алкагалізму, а таксама пра тое, што яго самога запалохваюць прымусовым псіхіятрычным лячэннем.

16 жніўня Пастнова забралі ў лякарню проста з працы. Здабыць інфармацыю пра Пастнова складана яшчэ і таму, што ў яго няма сваякоў.

«Ігара Пастнова ў гэтым шпіталі добра ведаюць: па іроніі лёсу ён тут жа працаваў лекарам-псіхіятрам. Да таго ён быў дзіцячым лекарам, так як мае дзве спецыяльнасці. Але з гэтай пасады яго звольнілі, не працягнуўшы кантракт. Усе гэтыя праблемы, на думку Пастнова, звязаныя з яго грамадскай пазіцыяй — з тым, што ён адкрыта крытыкаваў і кіраўніцтва вобласці, і кіраўніцтва абласной сістэмы аховы здароўя, у тым ліку праз незалежныя СМІ і відэазвароты на інтэрнэт-партале youtube «, — адзначаюць праваабаронцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць