Грамадства

30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў.

4801 дзень таму знік Дзмітрый Завадскі.

Традыцыю адзначэння Дня зніклых без вестак 30 жніўня запачаткавала ў 1980-х гадах лацінаамерыканская Федэрацыя сваякоў зніклых людзей FEDEFAM. Да яе далучыліся пазней Amnesty International, Human Rights Watch і «Мемарыял».

У 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла адмысловую дэкларацыю ў пытанні гвалтоўных выкраданняў. Гвалтоўнае выкраданне было прызнанае злачынствам у канстытуцыях шэрагу краін свету. У снежні 2006 г. Генеральная Асамблея прыняла Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўнага выкрадання. Дакумент падпісалі больш за 80 дзяржаў, але Беларусь гэтай канвенцыі не падпісала.

Афіцыйна 30 жніўня было абвешчана Міжнародным днём ахвяр гвалтоўных знікненняў ў рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН 65/209 ад 21 снежня 2010 года.

У Беларусі лічыцца, што чатыры чалавекі — Дзмітрый Завадскі, Віктар Ганчар, Юрый Захаранка і Анатоль Красоўскі — зніклі пры загадкавых абставінах. Крымінальныя справы аб іх знікненні не раз прыпынялі, потым аднаўлялі зноў.

«Да гвалтоўных знікненняў нярэдка звяртаюцца як да стратэгіі насаджэння ў грамадстве атмасферы тэрору, — гаворыцца на сайце ААН. — Спароджаныя такой практыкай пачуццё небяспекі становіцца доляй не толькі блізкіх сваякоў зніклага чалавека, але і накладае адбітак на асяродкі, да якіх яны належаць, і на грамадства ў цэлым».

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Viva Braslav ужо заўтра, а беларусы кінуліся здаваць ці перапрадаваць квіткі — у чым прыкол?9

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць