Здарэнні55

Выбіваючы доўг $20, пасадзілі знаёмага на ланцуг і згвалцілі

Аднаго ката пасадзілі на 10 гадоў, другога - на 8 гадоў, прычым з канфіскацыяй маёмасці.

Набыў законную моц прысуд у дачыненні да двух жыхароў Пінскага раёна, якія гвалтоўна выбівалі доўг са свайго знаёмага.

Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры,

злачынства было ўчынена 34-гадовым жыхаром Пінска і 29-гадовым жыхаром Пінскага раёна ў перыяд з 1 студзеня па 9 чэрвеня 2012 года. Злачынцы патрабавалі ад знаёмага пінчука доўг у 180 тыс. рублёў. Гэтую суму той быў ім вінен за набытыя спіртныя напоі падчас іх сумеснага распівання. Аддаць доўг мужчына не мог, бо нідзе не працаваў.

Выбіваючы доўг, асуджаныя неаднаразова пагражалі пацярпеламу, што адрэжуць яму нажом нос, вушы, збівалі, саджалі на ланцуг у хляве, гвалтавалі, а таксама прымушалі працаваць на іх: выконваць сельскагаспадарчыя, будаўнічыя і падсобныя работы. Пасля, «уключыўшы лічыльнік», злачынцы ўжо патрабавалі ў сваёй ахвяры 3 млн. рублёў.

Іх затрымалі пасля таго, як у міліцыю звярнулася суседка пацярпелага, якой той пра ўсё расказаў.

8 ліпеня 2013 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў мужчын вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 384 (прымус да выканання абавязацельстваў), ч. 3 арт. 208 (вымаганне), ч. 1 арт. 154 (катаванне), ч. 2 арт. 183 (незаконнае пазбаўленне волі), арт. 186 (пагроза забойствам), ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), п. 3 ч. 2 арт. 181–1 (выкарыстанне рабскай працы). 34-гадовы мужчына быў прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі, 29-гадовы — да шасці гадоў, абодва з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Згодна з прысудам у іх канфіскавана маёмасць.

Як адзначыў Буры, Пінская міжраённая пракуратура прынесла пратэст на мяккасць прызначанага пакарання.

«30 жніўня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пагадзілася з доказамі пратэсту і, улічваючы цяжар учыненых злачынстваў, павялічыла тэрмін пазбаўлення волі 34-гадоваму да 10 гадоў, яго саўдзельніку — да 8 гадоў.
Гэты вердыкт набыў законную моц», — паведаміў ён.

Раней мужчыны судзімыя не былі. Абодва не працуюць.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць37

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць37

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць