Эканоміка55

З мэтай рэалізацыі калійных угнаенняў у Беларусі створана яшчэ адна «БКК»

У Беларусі ствараецца новая гандлёвая кампанія, якая будзе ажыццяўляць продаж калійных угнаенняў — ААТ «Беларуская калійная кампанія». Гэта прадугледжана ўказам № 399 «Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня, паведамляе БелаПАН.

«З мэтай рэалізацыі калійных угнаенняў прадугледжана рэгістрацыя новай гандлёвай кампаніі з аналагічным ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» назвай, але ў іншай прававой форме — ААТ «Беларуская калійная кампанія», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У сувязі з гэтым зноў стваранай кампаніі дадзена рэалізоўваць выключнае права знешняга гандлю (у частцы экспарту) мінеральнымі або хімічнымі калійнымі ўгнаеннямі, замацаванае за дзяржавай, а таксама распаўсюдзіць на яе дзеянне
норм указа ад 25 жніўня 2005 года № 398 «Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў» і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць дзейнасць ЗАТ «БКК».

«Такім чынам, на ААТ „Беларуская калійная кампанія“ будзе
ўскладзена каардынацыя ўсіх экспартных паставак беларускіх калійных угнаенняў.
Гэта дазволіць захаваць за Рэспублікай Беларусь добра вядомы на сусветным рынку брэнд, зэканоміць час і рэсурсы для арганізацыі ўласнага трэйдара і ў поўнай меры скарыстаць напрацоўкі ЗАТ „БКК“ у частцы наладжаных кантактаў са спажыўцамі і збытавых каналаў», — пракаментавала прэс-служба.

Аснову кадраў складуць беларускія спецыялісты ЗАТ «БКК». Генеральны дырэктар стваранай структуры будзе, у парадку выключэння, сумяшчаць гэтую пасаду з выкананнем абавязкаў генеральнага дырэктара ЗАТ «БКК».

Таксама 5 верасня Лукашэнка падпісаў указ № 400 «Аб устанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні і ўнясенні дапаўненняў і змянення ва ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2011 г. № 442 і ад 17 студзеня 2012 г. № 37».

Згодна з гэтым дакументам, «для забеспячэння стабільнай работы ААТ «Беларуськалій» прадугледжана ўстанаўленне з 1 верасня да 31 снежня 2013 года нулявой стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні.

Акцыянернаму таварыству таксама прадастаўлена адтэрміноўка па выплаце ў бюджэт разавага плацяжу за права карыстання нетрамі (Петрыкаўскае радовішча) да 31 снежня 2014 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках3

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць