Грамадства

Лісічкі ад 3 рублёў, рыжыкі — ад 8. Дзе выгадней за ўсё купляць грыбы ў Мінску

Восеньская хваля грыбоў накрыла Беларусь, аднак цана дароў лесу на рынках кусаецца: за маладыя баравікі просяць да 100 BYN за кілаграм. Дзе купіць вядро лісічак за 15 BYN і як наняць «асабістага грыбніка» для збору ўраджаю, даведалася агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Беларусі пайшла першая восеньская хваля грыбоў: сацыяльныя сеткі і тэматычныя каналы ў месенджарах стракацяць шчодрымі дарамі прыроды. Аднак пакуль адныя беларусы хваляцца сваімі знаходкамі, іншыя толькі ўздыхаюць або ідуць па лісічкі і баравікі на найбліжэйшы рынак.

Цэны там, вядома, дэмакратычнымі не назавеш. Так, у мінулыя выхадныя на Камароўскім рынку прадавалі лісічкі па цане ад 12 да 15 BYN за кілаграм, моцныя буйныя баравікі — па 50 BYN, а маладыя — і ўвогуле па 100 BYN за кілаграм.

Аднак і на такі дарагі тавар знайшоўся купец. Прадавец Аляксандр сумленна расказаў у тыктоку, што здолеў зарабіць за дзень на грыбах каля 700 BYN. Мужчына выдаткаваў на паліва 52 BYN, а за лабараторны аналіз грыбоў і месца на рынку заплаціў яшчэ 46 BYN. Прадаўшы ўвесь сабраны ў лесе ўраджай, ён атрымаў 800 BYN.

Для тых, хто не гатовы аддаць за кілаграм баравікоў больш за дзве базавыя велічыні, застаецца яшчэ адзін варыянт — часам нават з дастаўкай. Фінансава ён можа аказацца нават выгаднейшым, чым самастойны збор грыбоў у лесе: бо нават восеньскае багацце не гарантуе поўныя вёдры і кошыкі аматарам ціхага палявання, а патраціцца на паліва па-любому давядзецца.

Гаворка ідзе пра папулярную пляцоўку аб'яў, дзе ўдачлівыя грыбнікі прапануюць дары лесу, прычым у шырокім асартыменце: тут можна знайсці і польскія грыбы, і апенькі, і маслякі. Так, свежыя лісічкі можна купіць па цане ад 3 BYN за літр.

«Лісічкі свежыя, цана за пяцілітровае вядро (1,3 кг) 15 BYN. Знаходзімся ў аг. Азярцо, 2,5 км за МКАД. Па Малінаўцы магчымая дастаўка», — гаворыцца ў адной з аб'яў.

За аналагічную цану — 50 BYN — можна было ўзяць і 12 літраў адборных апенек, якія прапанаваў жыхар Маскоўскага раёна.

Духмяныя, моцныя баравікі на пляцоўцы прапануюць па 40—45 BYN за кг, польскія — ад 25, «каралеўскія» рыжыкі — ад 8 BYN за літр.

Самыя дасведчаныя (і самаўпэўненыя) грыбнікі прапануюць патэнцыйным купцам збор на заказ. Напрыклад, 5 літраў курачак (падбалацянак) абыдзецца купцу ў 25 BYN.

«Збяру пад заказ грыбы з экалагічна чыстага лесу, мікс баравікі — 30 %, падасінавікі — 30 %, рэшта — падбярозавікі і лісічкі. Можна іншыя суадносіны. Зялёны Луг, метро «Уручча» магчыма падвезці па дамоўленасці», — прапануе гараджанін з Цэнтральнага раёна.

Як доказ сваіх слоў мужчына прыклаў фота поўных вёдраў грыбоў і дрэў, усыпаных апенькамі.

Той жа прадпрымальны мінчук прапануе яшчэ адну паслугу для аматараў ціхага палявання — павазіць па грыбных месцах. Праўда, кошт такой эксклюзіўнай «экскурсіі» ў лес не пазначаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць