Грамадства1111

Выйшаў на свабоду 18‑гадовы блогер, якога судзілі за махінацыі з грашыма, сабранымі на лячэнне Вані Сцяцэнкі

Міхаіла Драгуна з турмы чакалі 38‑гадовая каханая Яўгенія Тарасенка і дачка Агата, якой усяго месяц.

Яўгенія Тарасенка, Міхаіл Драгун і іх дачка Агата. Тут і далей скрыншоты з інстаграма Яўгеніі

38‑гадовая блогерка Яўгенія Тарасенка апублікавала ў інстаграме відэа з подпісам: «Дачакалася… Колькі мы заслугоўваем лайкаў?». На відэа 18‑гадовы Міхаіл, які паспеў стаць бацькам, пакуль знаходзіўся за кратамі, трымае на руках месячную дачку Агату і цалуе каханую.

Яўгенія падзялілася ў блогу, што хлопец зрабіў ёй сюрпрыз сваім з’яўленнем. Яна чакала Міхаіла 8 верасня, а яго выпусцілі ўчора. Блогер прыехаў у сушэрыю Soy, якая належыць Яўгеніі, і папрасіў персанал тэрмінова яе выклікаць.

У выніку блогерка атрымала ад сваіх супрацоўніц паведамленне, што здарылася нешта жудаснае і яна тэрмінова патрэбная. Яўгенія прынеслася на месца праз 10 хвілін і пабачыла Драгуна.

Нагадаем: Міхаіл Драгун і Яўгенія Тарасенка — папулярныя ў Гродне блогеры. У 2024 годзе пара нават паўдзельнічала ў праўладным рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў».

Але многія пра іх даведаліся пасля гучнага скандалу з дабрачынным зборам.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, разам са сваёй каханай Міхаіл прапаноўваў падпісчыкам за 10 рублёў удзельнічаць у розыгрышы, дзе галоўнымі прызамі былі смартфоны ці аўтамабіль. Арганізатары заяўлялі, што толькі невялікая частка грошай пойдзе на прызы, а ўсю астатнюю суму аддадуць на лячэнне хлопчыка. Збіралі грошы для васьмігадовага Вані Сцяцэнкі, у якога цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дзюшэна. Неабходны хлопцу ўкол каштаваў 2,9 мільёна даляраў.

Агулам блогерамі было сабрана 1,5 мільёна рублёў. Але маме хворага дзіцяці яны перадалі толькі 200 тысяч рублёў, 315 тысяч выдаткавалі на прызы для ўдзельнікаў стрыму. Астатняе пусцілі на шыкоўнае жыццё.

Міхаіл трапіў за краты, яшчэ калі яму было 17.

Сёлета ў ліпені яго судзілі. Драгуна прызналі вінаватым у прычыненні маёмаснай шкоды шляхам падману і злоўжывання даверам, а таксама ў паклёпе. Акрамя таго, каля 130 тысяч рублёў, якія суд прызнаў даходам ад злачынства, канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

Міхаілу далі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

У СІЗА Драгун знаходзіўся з сярэдзіны снежня 2025 года, а паколькі для непаўналетніх дзень у СІЗА залічваецца за два, то выйсці ён змог значна раней.

Яўгенія раней распавядала ў блогу, што дзіця яны планавалі загадзя, прычым ініцыятарам быў менавіта Міхаіл. 

Так атрымалася, што ў хуткім часе пасля таго, як пара даведалася пра цяжарнасць, Міхаіл трапіў за краты. У лістах з СІЗА ён прасіў каханую не рабіць аборт. 

Імя Агата для дачкі прыдумаў малады бацька. Для маці таксама было важна, каб дзіця насіла прозвішча Драгун.

Імаверна, у хуткім часе Міхаіл вернецца да блогерства. Яўгенія ўжо напісала, што хлопец будзе дзяліцца гісторыямі ў сваім тэлеграм-канале.

Каментары11

  • Зависть в уютном чатике
    08.09.2026
    О люди живут. 18 лет, уже отсидел, до этого успел потусить на мальдивах и в дубаях. 38-летняя любимая и месячная дочь.
  • Абармот
    08.09.2026
    Зависть в уютном чатике, ну вот и я подумал, что как-то скучновато живу
  • Справедливость
    08.09.2026
    Навошта, ну вы, конечно, сравнили: оскорбить синепалого или украсть деньги у тяжело больного ребёнка

Цяпер чытаюць

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам10

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас сходу лавіны ў Кабардзіна-Балкарыі загінулі супрацоўнікі Расгвардыі, але не спецназаўцы3

Яраслаў Чарнагор павіншаваў беларусаў з гадавінай перамогі пад Оршай2

Наступленне УСУ на Ліманскім кірунку: што вядома пра аперацыю і чаму OSINT-аналітыкі называюць яе прарывам3

Выйшаў на свабоду 18‑гадовы блогер, якога судзілі за махінацыі з грашыма, сабранымі на лячэнне Вані Сцяцэнкі11

Капітан лонданскай футбольнай каманды стаў каралём ва Угандзе

Лісічкі ад 3 рублёў, рыжыкі — ад 8. Дзе выгадней за ўсё купляць грыбы ў Мінску

Рыба-гібрыд здзівіла навукоўцаў: яна ўмее рухацца бокам і назад

У Літве збіраюцца абмежаваць беларусам магчымасць куплі нерухомасці6

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам10

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць