Грамадства99

Усаў назваў дазвол на вяртанне Пачобута аперацыяй уладаў Беларусі

І ці паўплываў тут новы раўнд перамоваў з амерыканцамі ў Мінску, што неўзабаве мае адбыцца? Пра гэта ў эфіры «Белсату» паразважаў палітолаг, сябра «Вольнай Беларусі» Павел Усаў.

«Я думаю, што ўсё, што мы бачым вакол Анджэя Пачобута, добра прадуманая, не трэба ў гэтым сумнявацца, падрыхтаваная ідэалагічная аперацыя з боку ўладаў. Яны рыхтаваліся да ягонага вяртання, магчыма, прадугледжвалі такое вяртанне», — сказаў Павел Усаў.

Усаў пагаджаецца, што адным з чыннікаў шчаснага вяртання Пачобута на радзіму можа быць візіт у Мінск прадстаўніка ЗША Джона Коўла, што мае адбыцца неўзабаве: «Гэта таксама варта ўлічваць. Канечне, Мінск абсалютна не зацікаўлены ў абвастрэнні».

Пры гэтым суразмоўца «Белсату» ўпэўнены, што, калі б улады бачылі ў прыездзе Пачобута пагрозу для сябе, то проста не пусцілі б яго, напрыклад, ануляваўшы пашпарт. Хоцькі-няхоцькі актывіст зрабіўся ўдзельнікам гульні Мінску з Варшавай, бо ягоны лёс беларускі і польскі бакі пэўна абмяркоўваюць, падкрэсліў Усаў.

«Афіцыйны Мінск быў зацікаўлены яшчэ і раней у развіцці вось гэтых кантактаў фармальна-нефармальных з польскім бокам з мэтай дээскалацыі стасункаў, магчыма, змякчэння ў камунікацыях, вяртання нейкіх пляцовак да далейшых размоваў. То бок мы бачым комплексны працэс, які ўбудоўваецца агульна ў жаданні Мінску стварыць нейкай прасторы для камунікацыі не толькі з Варшавай, але таксама і з Еўрасаюзам».

Павел Усаў таксама адзначыў, што «ільгота» для Пачобута, які свабодна заехаў у Беларусь і, падобна, праз тыдзень выедзе, не сведчыць пра лібералізацыю:

«Не думайце, што гэта нейкая адліга і змена ўнутрыпалітычнай сітуацыі, нічога радыкальна і кардынальна ў Беларусі не змянілася, і ў бліжэйшы час не зменіцца, і гэта трэба разумець. Сітуацыя Пачобута — зусім іншая. Гэта постаць вядомая, вяртанне якога прапаганда і іншыя інстытуты лукашэнкаўскай улады будуць выкарыстоўваць у прасоўванні сваіх наратываў. На лёсах простых людзей гэта ніяк, на жаль, не адаб'ецца».

Заклікі да беларусаў вяртацца на радзіму са спасылкаю на гісторыю Пачобута — маніпуляцыя, бо рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца. Адзінае, што тут можа спрацаваць, — амністыя і закрыццё ўсіх крымінальных справаў, заведзеных у звязку з падзеямі 2020—2022 гадоў, заявіў Усаў.

Тады, паводле яго, шмат беларусаў вярнулася б, аднак цяпер «ніякіх умоваў для вяртання не існуе і ў бліжэйшы час існаваць не будзе».

Каментары9

  • Касплэй Навальнага
    09.09.2026
    Калі аперацыя, то наступным будзе Кавалеўскі. Ён у фб ужо паабяцаў.
    Таксама на тыдзень. Ці на дзень.

    Ці можа нехта з яго каманды паедзе... Касцюгова да мамы?
  • Менск і Мёры
    09.09.2026
    а какая разьніца
  • .
    09.09.2026
    Як знайсці найменш аргументаваныя сцвярджэнні аналітыкаў? Там, дзе яны замест логікі дадаюць "пэўна", "не трэба ў гэтым сумнявацца".


    Усаў фармулюе 3 розных сцвярджэнні:
    1. «Афіцыйны Мінск быў зацікаўлены яшчэ і раней у развіцці вось гэтых кантактаў фармальна-нефармальных з польскім бокам з мэтай дээскалацыі стасункаў».

    Ад зацікаўленасці пераскоквае (без доказаў) да таго, што яна нібыта праявілася, і нават ў "комплексным працэсе":
    2. «То бок мы бачым комплексны працэс, які ўбудоўваецца агульна ў жаданні Мінску стварыць нейкай прасторы для камунікацыі не толькі з Варшавай, але таксама і з Еўрасаюзам».

    А калі працэс комплексны, то і ў гісторыі з Пачобутом абавязкова павінна быць (па Усаву) усё прадумана:
    3. «Я думаю, што ўсё, што мы бачым вакол Анджэя Пачобута, добра прадуманая, не трэба ў гэтым сумнявацца, падрыхтаваная ідэалагічная аперацыя з боку ўладаў».


    І тут непрыгожае абагульненне "ўсё, што мы бачым вакол Пачобута", то-бок, і дзеянні польскага боку, і самога Пачобута.
    Як абвінаваціць у саўдзелу ў ідэалагічнай аперацыі, амаль "агентуры", тыпа прама не сказаўшы тое.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць