Нерухомасць77

Мільянер Тапузідзіс працягвае забудоўваць Мінскае мора

Пад новую будоўлю яму выдзялілі недасяжную для іншых зямлю.

У зацішным кутку ў лесе пад Мінскам мільянер будуе турыстычны комплекс. Два тыдні таму на ўчастку каля вёскі Зарэчча пачалі зачыстку. Высякаюць дзясяткі дрэваў: таполі, бярозы, сосны, клёны. Частка пляцоўкі — на ўзгорку. Калі тут пабудаваць дом, від на ваду будзе шыкоўны. Так і бачыцца, як Павел Георгіевіч з кубкам ранішняй кавы выходзіць на балкон палюбавацца пейзажам.

Навабуд паўстане за 30 метраў ад вадасховішча Крыніца (разам з Драздамі і Заслаўскім выдасховішчам яно ўтварае Мінскае мора).

Водаахоўная прыбярэжная паласа не парушана. Хаця, відаць, сам мільянер быў бы не супраць будаваць каля самай вады. У адным з нешматлікіх інтэрв’ю ён абураўся, чаму яму не дазволілі пабудаваць рэстаран у Robinson Сlub наўпрост на беразе Мінскага мора: «Я не разумею, чаму людзі па ўсім свеце могуць сядзець у прыгожых прыбярэжных кавярнях, ледзь не даставаць нагамі да вады, пацягваючы віно, а ў нас можна глядзець на водную роўнядзь толькі здалёк?»

Сусед Макса Мірнага

Намесніца дырэктара «Тытунь-інвест» (менавіта гэтая кампанія выступае інвестарам) Вікторыя Лапшова заявіла, што яны пакуль не даюць каментароў пра будоўлю. Але адмаўляць яе факт не стала.

Непасрэдна на месцы ведаюць не нашмат больш.

У Ратамскім лясніцтве, якое займалася высечкай, адзначылі, што пад будаўніцтва забраная тэрыторыя ў 1,2 гектары (квадрат, умоўна, 110 на 110 метраў), палова з якіх падлягае высечцы.

«На аснове рашэння аблвыканкама аб выключэнні зямлі на будаўніцтва турыстычнага комплексу для экатурызму з пад’язной аўтадарогай. У праектнай дакументацыі прапісана і высечка лесу», — патлумачылі ў Мінскай лесапаркавай гаспадарцы. І папярэдзілі магчымыя размовы пра незаконнасць — усе дакументы ў парадку.

Мясцовыя жыхары лічаць, што тэрыторыя, на якой будуецца Павел Тапузідзіс, да нядаўняга часу ўваходзіла ў склад біялагічнага заказніка мясцовага значэння «Крыніца». Але для патрэбаў забудовы гэтую зямлю выключылі з ахоўнай зоны.

Між іншым, мільянер стане суседам вядомага тэнісіста Макса Мірнага. За якія пару дзясяткаў метраў знаходзіцца дом алімпійскага чэмпіёна. Праўда, сам ён прыязджае рэдка. А вось жонка з дзецьмі бавіць тут кожнае лета.

Рэзідэнцыя пад выглядам туркомплексу

Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Крыніца» займае 178 га. Ён быў створаны для захавання натуральных умоў вырастання і пражывання рэдкіх і ахоўваных раслін і звяроў, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу.

А таксама для падтрымання аптымальнага гідралагічнага рэжыму і высокага ўзроўню вады ў вадасховішчы Крыніца. Там уведзены шэраг абмежаванняў, у тым ліку на высечку дрэваў, будаўніцтва, пракладку інжынерных камунікацый. Але нават цяпер па-за тэрыторыяй будаўнічай пляцоўкі расстаўленыя пазнакі для пракладкі газправоду.

Дарэчы, калі вывад зямлі з заказнікаў рэспубліканскага значэння патрабуе волі выключна кіраўніка дзяржавы, то тыя, што адносяцца да мясцовага значэння, выводзяцца на ўзроўні ніжэйшым.

Хаця такая практыка не новая. У 2011 на Браслаўшчыне, на беразе возера Волас Паўночны, была пабудаваная чарговая дзяржаўная рэзідэнцыя. Прычым возера ўваходзіла ў Міжазёрны ландшафтны заказнік. Але ў 2008 статус заказніка знялі, а ўвялі «асаблівыя зоны», у якія вадаём ужо не трапіў.

Павел Тапузідзіс нарадзіўся ў Абхазіі (Грузія). Па адукацыі — інжынер-мотабудаўнік. Бізнэс пачынаў з выпуску пластмасавых самалёцікаў. Затым кіраваў кааператывам «Пластыкат», які займаўся вырабам пахавальных кветак і вянкоў. Жанаты, мае сына.

З’яўляецца старшынёй праўлення кампаніі «Тытунь-інвест» — адзінай прыватнай кампаніі, якой у Беларусі дазволены выпуск цыгарэт. Кампаніі належыць у тым ліку сетка гандлёвых цэнтраў «Карона», Robinson Сlub, гандлёва-забаўляльны комплекс «Замак» на прэзідэнцкай трасе ў Мінску.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць