Здарэнні

У Краснаполлі дзеці спрабавалі паўтарыць лайфхак з інтэрнэту: хлопчык атрымаў траўмы

Лячэнне заняло два тыдні.

На дзіцячай пляцоўцы кампанія дзяцей ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў вырашыла праверыць параду, убачаную ў інтэрнэце, паведамляе БелТА.

Падставіўшы да каруселі кола ад электрасамаката і націскаючы на газ, яны прымусілі карусель хутка круціцца. Пакатаўшы такім чынам адно аднаго, дзеці прапанавалі далучыцца да забавы незнаёмаму васьмігадоваму хлопчыку, які назіраў за іх эксперыментам.

Хлопчык пагадзіўся, але пасля таго як пакруціўся на каруселі з вялікай хуткасцю, моцна прагнуўся ў спіне і адчуў сябе дрэнна. У той жа дзень яго шпіталізавалі ў абласную дзіцячую бальніцу, дзе ён праходзіў лячэнне на працягу двух тыдняў.

Экспертыза ўстанавіла наяўнасць у дзіцяці драпіны і кровападцёку на задняй паверхні грудной клеткі, а таксама закрытага кампрэсійнага пералому груднога пазванка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай12

Карціну Шагала выставілі на аўкцыён больш чым за $4 мільёны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць