Улада1010

Кіраўніка «Уралкалія» Баўмгертнера перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт у Мінску ў дзень візіту Пуціна

Уладзіслава Баўмгертнера трымаюць у Мінску ў падабранай для яго кватэры. Ён знаходзіцца пад кругласутачным назіраннем аператыўнікаў.

Пра тое, што кіраўніка «Уралкалія» перавялі пад хатні арышт, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на яго расійскага адваката Аляксея Басістава. Да Баўмгертнера дапусцілі яго маці, якая напярэдадні прыляцела ў Мінск у надзеі на спатканні з сынам у СІЗА КДБ.

Паводле крыніц агенцтва «Інтэрфакс», Баўмгертнера вызвалілі на хадайніцтва генпракурора Расіі Юрыя Чайкі, які наведваў Мінск і правёў перамовы пра далейшы лёс справы «Уралкалія» са сваім беларускім калегам і вышэйшым кіраўніцтвам краіны.

Па выніках гэтых перамоваў было прынятае рашэнне пра супрацоўніцтва ў расследаванні гэтай крымінальнай справы, у тым ліку на падставе матэрыялаў беларускіх праваахоўных органаў. Беларускі бок палічыў магчымым змяніць меру стрымання Уладзіславу Баўмгертнеру на хатні арышт.

Аднак дзіўным чынам выхад бізнэсоўца з турмы супаў з інспекцыйным візітам Уладзіміра Пуціна на вучэнні «Захад-2013».

Нагадаем, што расійскага бізнэсмэна затрымалі ў канцы жніўня пасля спынення супрацоўніцтва «Уралкалія» з «Беларуськаліем». Пазней беларускія ўлады абвясцілі ў міжнародны вышук саўладальніка кампаніі Сулеймана Керымава.

Верагодна, на лёс Баўмгертнера паўплывалі рашэнні ў кіраўніцтве Беларусі і Расіі. Сёння ў Беларусь прыбывае расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. А прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаў намер абмеркаваць лёс расійскага бізнэсоўца з кіраўніком беларускага ўрада Міхаілам Мясніковічам.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае7

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць