Здарэнні

Фігурантам «адвакацкай справы» прад'яўлены абвінавачанні

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску працягваецца расследаванне крымінальнай справы, распачатай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў дачыненні да загадчыцы і адваката юрыдычнай кансультацыі, а таксама дырэктара камерцыйнага прадпрыемства.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі, атрыманыя праваахоўнымі органамі доказы з'явіліся падставай для прад'яўлення тром падазроным абвінавачання ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК (саўдзел у дачы хабару ў буйным памеры). У дачыненні да абвінавачваных прыменена меры стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Як паведамлялася раней, грашовыя сродкі ў суме 10.000 долараў ЗША былі атрыманы абвінавачванымі пад маркай наступнай перадачы службовым асобам праваахоўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб распачынанні крымінальнай справы.

Нагадаем, 26 верасня КДБ паведаміў аб тым, што пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання затрыманы загадчыца і адвакат юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска. Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і пасрэднік — дырэктар аднаго з прыватных камерцыйных прадпрыемстваў сталіцы.

Грашовыя сродкі ў суме 10.000 долараў ЗША былі атрыманы затрыманымі ад жыхара Мінска для далейшай перадачы ў якасці хабару службовым асобам праваахоўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб распачынанні крымінальнай справы па факце ўчыненых у дачыненні да названага грамадзяніна супрацьпраўных дзеянняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ47

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»1

Самую дарагую кватэру ў Беларусі ў красавіку купілі за паўмільёна даляраў

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus12

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ47

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць