Грамадства22

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання

У Варшаве адбыўся адмысловы паказ фільму Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», падчас якога прайшла і сустрэча з журналісткай Кацярынай Андрэевай. Гісторыя былой палітзняволенай і ейнага мужа Ігара Ільяша і стала натхненнем для стварэння кінакарціны, нагадвае «Белсат».

Кацярына Андрэева і рэжысёрка фільма Мара Тамковіч. Фота: Белсат

Паказ прайшоў у кінатэатры Elektronik У зале былі сяброўкі Кацярыны — іншыя палітзняволеныя, разам з якімі яна знаходзілася за кратамі, журналістка Дар'я Чульцова, якая здымала той самы стрым з Плошчы Пераменаў. Прысутнічалі таксама Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі ейнай каманды, акцёры і чальцы здымачнай групы фільма.

Андрэева распавяла, што паказаныя эмоцыі ў сцэне са стрымам на 80% супадаюць з тымі, што перажыла яна насамрэч. Але дадала, што іх першае з мужам спатканне ў зняволенні было больш пазітыўным, чым паказана ў фільме.

«Усё праходзіла вельмі жыццярадасна, і маё стаўленне да гэтага досведу было больш жыццярадасным, больш вясёлым і аптымістычным. Проста таму, што я такі чалавек. Мы на гэтых кароткіх спатканнях, нават не зважаючы на ахову, спявалі песні».

Кацярына Андрэева са Святланай Ціханоўскай на паказе фільма. Фота: «Белсат»

Са сцэны журналістка таксама падзялілася, якія моманты фільма ёй даліся эмацыйна няпроста. І распавяла, што не адразу пагадзілася прыйсці на паказ.

«Спачатку мне падавалася, што я не змагу і не здолею [прыйсці]. Што буду плакаць моцна, што я не змагу стрымаць свае эмоцыі — і навошта гэта на публіку паказваць. І саромелася, можа, сваёй магчымай рэакцыі, — шчыра адказала яна на пытанне з залы і ўзгадала некаторыя кадры.

— Было вельмі балюча глядзець на кватэру пасля вобшуку. І калі былі кадры затрымання Ігара, я проста адвярнулася, таму што не магла глядзець. Мне, праўда, балюча вельмі».

На мерапрыемстве шмат гаварылі пра журналіста Ігара Ільяша, за якога цяпер, пасля выхаду на волю, змагаецца Андрэева.

«Я буду сапраўды вольнай толькі тады, калі вызваляць Ігара. Для мяне вельмі важна скарыстацца такой магчымасцю менавіта цяпер, калі рыхтуецца чарговае вызваленне палітвязняў», — сказала Кацярына.

На сцэне нядаўна вызваленая журналістка трымала фотаздымак мужа, які пасля перадала лідарцы дэмсілаў Святлане Ціханоўскай з просьбай нагадваць пра вызваленне яго і іншых зняволеных журналістаў на міжнародных сустрэчах.

Каментары2

  • Сматрашчы
    08.05.2026
    «Сидзи и сматры».
  • Пры ўсёй павазе
    09.05.2026
    Якое трэба мець эга, каб са старонак прыватнага жыцця рабіць падзею вартую ажно кінастужкі. Статкевіч ці Севярынец атрымліваецца заслугоўваюць серыял у некалькі сезонаў

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць