Свет33

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый

Польская сетка медыцынскіх лабараторый Laboratoria Medyczne Optimed падвергнулася атацы хакераў з Беларусі. У выніку маглі адбыцца ўцечкі асабістых даных і медыцынскай інфармацыі. Атака была здзейснена 3 мая 2026 года, піша выданне Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

«Папярэдні аналіз паказаў, што арганізаваная група кіберзлачынцаў з Беларусі атрымала доступ да сістэмы — нельга выключаць, што неўпаўнаважаныя асобы маглі атрымаць доступ да даных, якія там захоўваліся», — паведамілі ў кампаніі.

Аб'ём даных, да якіх кіберзлачынцы маглі атрымаць доступ, уключае персанальную інфармацыю і звесткі, звязаныя з праведзенымі лабараторнымі даследаваннямі і іх вынікамі.

Пасля выяўлення інцыдэнту закранутыя сістэмы былі ізаляваныя, укаранёныя дадатковыя меры бяспекі, а таксама пачаты падрабязны тэхнічны аналіз здарэння з ліквідацыяй яго крыніцы.

Сетка Optimed налічвае 7 лабараторый і 14 пунктаў забору матэрыялу. Большасць аб'ектаў знаходзяцца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, у тым ліку недалёка ад мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі.

Каментары3

  • Pavel
    08.05.2026
    Як яны зразумелі, што гэта беларускія хакеры ?
  • .
    08.05.2026
    Тут сапраўды лепш падзяляць "беларускія" і "лукашысцкія". Бо "беларускія" - могуць быць і кіберпартызаны, напрыклад.
  • Классификация хакеров
    09.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць