Культура11

У канцы траўня на кірмашы ў Варшаве будзе працаваць стэнд беларускіх выдавецтваў

28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд-салон, дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю, піша Belllit.info.

Чытачы змогуць пагартаць і прыдбаць кнігі выдавецтваў: Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, «Мяне Няма», Skaryna Press, «Янушкевіч», «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media, выданні Варшаўскага ўніверсітэта, Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, фонду Kamunikat.org, а таксама кнігі з Беларусі.

У праграме салона — выступы і аўтограф-сесіі Алеся Бяляцкага, Аляксандра Фядуты, Дароты Міхалюк, Уладзіміра Арлова і іншыя прэзентацыі. Агульная праграма будзе анансаваная неўзабаве.

Арганізатары звяртаюць увагу, што сёлета Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш, які традыцыйна праводзіўся ў Палацы навукі і культуры, мяняе лакацыю: стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) будзе працаваць на стадыёне PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03‑901 Warszawa).

Стэнд Salon Wolna Białoruś арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі і Цэнтрам беларускай салідарнасці і падтрыманы Centrum Mieroszewskiego.

Каментары1

  • Наста, ПІШЫ
    09.05.2026
    Вашай Рагатко там не будзе.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць