Надвор'е

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

Залева ў пятніцу, 8 мая, паралізавала рух у Мінску. Паводле даных сэрвісу «Яндэкс», загружанасць дарог да 17:00 дасягнула максімальных 10 балаў. Самая складаная сітуацыя ў Фрунзенскім раёне, піша Office Life.

Мінск, вуліца Лынькова. Фота: «Метэавайб»

У МНС паведамілі, што ў сталіцы падтапіла сем участкаў дарог. З-за вялікай вады часова сталі 23 маршруты — 11 тралейбусных і 12 аўтобусных. Зараз транспарт зноў пайшоў, але на агульную сітуацыю з коркамі гэта пакуль паўплывала мала.

Фота: Яндэкс-Карты

Асноўныя сілы ратавальнікаў і камунальнікаў былі кінутыя на некалькі пунктаў:

  • ГД «Ждановічы»: там расчышчаюць забітую ліўневую каналізацыю;
  • вуліцы Люцінская, Мазурава і Лабанка: тут адпампоўваюць ваду, а з Мазурава і Лабанка ратавальнікам давялося ўручную выцягваць два легкавікі;
  • прыватны сектар: у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах вада зайшла на тэрыторыю домаўладанняў.
Скрыншот з відэа МНС

Нягледзячы на сур'ёзныя ападкі, абышлося без пацярпелых, дрэвы таксама не падалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць