Грамадства99

Лукашэнка: Калі быў пацаном, вучыўся ў Назарбаева

Кіраўнік Беларусі расказаў казахстанскім журналістам, што вучыўся палітыцы ў Нурсултана Назарбаева.

Інтэрв’ю Лукашэнкі тэлеканалу 24KZ апублікаванае 2 кастрычніка. На самым пачатку размовы кіраўнік Беларусі заявіў, што не мае ніякіх рознагалоссяў з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. І дадаў, што калі быў пацаном, то вучыўся ў яго палітыцы.

«Мы вялікія сябры з Нурсултанам Абішэвічам. Я вельмі паважаю гэтага чалавека. Ён для мяне нямала зрабіў у жыцці як старэйшы чалавек, мой настаўнік. Я на яго глядзеў яшчэ калі пацаном быў, а ён - прэзідэнтам», — сцвярджае Лукашэнка.

Нагадаем, што Нурсултан Назарбаеў нарадзіўся ў 1940 годзе. Займаў шэраг кіраўнічых пасадаў: старшыня Савета Міністраў Казахстанскай ССР у 1984-1989 гадах, першы сакратар Кампартыі Казахстана у 1989-1991, першы і адзіны Прэзідэнт Казахстана з 1991 года.

Каментары9

Цяпер чытаюць

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту3

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры3

У патрыярха Кірыла з'явіўся новы абаронца ў Еўропе6

«Знайшліся продкі, пра якіх не ведалі нават бацькі». Беларуска шукала польскія карані і вывучыла гісторыю сям’і2

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць