Здарэнні44

«БТА-банк» абрабавала на сотні тысяч даляраў уласная супрацоўніца

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніцы ЗАТ «БТА-банк», якая прысвоіла велізарную суму грошай, што належаць фінансавай установе.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовай супрацоўніцы «БТА-банка», якая на момант здзяйснення злачынства займала пасаду спецыяліста па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг. Ёй інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанае ч.4 211 Крымінальнага кодэкса Беларусі (прысваенне або растрата, здзейсненыя арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле папярэдніх дадзеных следства, супрацоўніца банка, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча і доступ да грошай, прысвоіла 120 тысяч еўра, 126 тысяч даляраў і 1,47 мільёна расійскіх рублёў. Падазраваная затрыманая, вядзецца следства.

Варта адзначыць, што апошнім часам супрацоўнікі беларускіх банкаў пачалі занадта ўжо часта прысвойваць сабе грошы, з якімі працуюць.

Пры гэтым следчыя адзначаюць, што практычна заўсёды ў такіх сітуацыях частка віны вісіць і на саміх банках, якія проста не могуць наладзіць належны кантроль за абаротам наяўных грошай. Прычым тут паспелі вызначыцца схільнасцю да крадзяжу супрацоўнікамі такія банкі, дзе выкарыстоўваюцца еўрапейскія стандарты кіравання персаналам.

Паказальны прыклад – сітуацыя, якая адбылася ў ААТ «Прыёрбанк». Супрацоўніца ЦБП №202, размешчанага ў Віцебскай вобласці, больш за год крала грошы, і гэтага ніхто не заўважаў. Працуючы спецыялістам па абслугоўванні фізічных асоб аддзела рознічнага бізнэсу, жанчына змагла вынесці больш за 420 мільёнаў рублёў, перш чым яе злавілі.

Аналагічным чынам вызначыліся ў 2013 годзе «Белрасбанк», «БелСвісБанк», чые супрацоўніцы таксама выносілі наяўныя грошы. А вось супрацоўнік «Белзнешэканомбанка» паклаў у кішэню 270 мільёнаў рублёў больш простым спосабам. Займаючы пасаду спецыяліста аддзела эмісіі банкаўскіх картак і маючы доступ да камп’ютарнай сістэмы абслугоўвання банкаўскіх картак, якая змяшчае звесткі аб кліентах «Белзнешэканомбанка» і банкаў-партнёраў, ён адабраў рахункі з буйнымі сумамі і зрабіў з іх 37 пералічэнняў сродкаў на рахункі, зарэгістраваныя ў іншым банку на падстаўных асоб.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў10

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады5

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў10

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць