Грамадства

Крысціян Хольм стаў наступнікам Уты Цапф

Сёння старшыня Парламенцкай Асамблеі АБСЕ прызначыў шведскага дэпутата Крысціяна Хольма старшынёй спецыяльнай рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Раней гэтую пасаду займала нямецкая дэпутатка Ута Цапф.

«Мы будзем працягваць працу дзеля вольнай, дэмакратычнай і адкрытай Беларусі!» — напісаў Крысціян Хольм на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Крысціян Хольм распавёў: «Я быў у групе па Беларусі некалькі гадоў. Я думаю, мы будзем працягваць рабіць тое, што і раней. Вядома, я буду імкнуцца палепшыць працу працоўнай групы па Беларусі. Будзем супрацоўнічаць як з прадстаўнікамі афіцыйнага парламента, так і з беларускай апазіцыяй, грамадзянскай супольнасцю і праваабарончымі арганізацыямі.

Паспрабуем пачаць дыялог з уладамі, каб адкрыць офіс АБСЕ ў Мінску, каб яшчэ эфектыўней працягваць працу для дэмакратычнага прагрэсу ў краіне. Мы хочам бачыць Беларусь адкрытай дэмакратычнай краінай».

Крысціян Хольм спадзяецца наведаць Беларусь ужо неўзабаве: «Новае прызначэнне дасць мне больш магчымасцяў у дзейнасці на карысць Беларусі, і, я спадзяюся, пасля доўгага перапынку я буду зноў мець магчымасць наведаць гэтую краіну».

Крысьціян Хольм нарадзіўся 22 ліпеня 1976 года, жыве ў Карлстадзе. Падчас выбараў 2006 года абраны дэпутатам шведскага парламента ад партыі «Мадэратэрна».

Раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта і міжнароднага сакратара Саюза моладзі мадэратаў, а таксама намесніка старшыні моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP).

Вясной 2006 года Крысціян Хольм у якасці віцэ-прэзідэнта Саюза моладзі мадэратаў наведваў Беларусь.

Разам з яшчэ чатырма аднапартыйцамі быў затрыманы і дапытаны супрацоўнікамі міліцыі і КДБ у Гродне.

Крысціян Хольм не раз бываў у Беларусі ў рамках парламенцкіх дэлегацый назіральнікаў на выбарах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць