Зніклая два гады таму дзяўчынка з Канзас-сіці знойдзена ў цыганскім лагеры ў Грэцыі, піша The USA Today.
10-месячную Лізу Ірвін выкралі 4 кастрычніка 2011 г. проста з дому, дзе яна жыла з бацькамі. Яе далейшае месцазнаходжанне было невядома.
На мінулым тыдні паліцыя праводзіла рэйд па барацьбе з наркотыкамі, у выніку якога была знойдзена дзяўчынка, не падобная на бацькоў. Праведзеныя тэсты ДНК даказалі адсутнасць сваяцтва. Цяпер сям'я Ірвін чакае пацвярджэнне таго, што гэта менавіта Ліза, ад аддзялення ФБР у Грэцыі.
Цыганскай пары выстаўленыя абвінавачванні ў яшчэ дзесяці выпадках знікнення дзяцей.
Каментары