Літаратура44

Сабачая гісторыя 1673, пра літаратурных «крытыкаў»

21.11.2013. Твор аднаго Сабакі, змешчаны ў фэйсбуку, перадрукаваў сайт «Нашай Нівы». Граждан тут жа напісаў каментар: «Гэта не верш, а нейкая херня сабачая!» — і падпісаўся «Ваўкалака». Праз паўгадзіны Граждан зрабіў яшчэ адзін каментар: «Вельмі-вельмі слаба і бездапаможна!» — і падпісаўся «Лявон». Пачакаўшы яшчэ хвілін пяць, Граждан пад псеўданімам «Чытач» напісаў: «Поўная графаманія!» Прайшло яшчэ хвіліны тры, і Граждан, пакінуўшы новы запіс: «Гэтая «Наша Ніва» не разбіраецца ў паэзіі! Перастаньце друкаваць абы-што, а то я перастану вас чытаць!» — пад подпісам «Літаратуразнавец з паўвекавым стажам», задаволена абцёр аб азадак рукі і сеў вячэраць…

22.11.2013. Адзін Сабака размясціў на сайце «Нашай Нівы» верш Граждана. Тут жа Граждан напісаў каментар пад сваім тварэннем: «Класіка! Эўрапейскі ўзровень!» і падпісаўся «Паэт». Праз паўгадзіны Граждан зрабіў яшчэ адзін каментар: «Вельмі-вельмі моцна! Шэдэўральна! Хрэстэматыйна!» і падпісаўся «Філолаг». Пачакаўшы яшчэ хвілін пяць, Граждан пад сваім творам напісаў: «Я ў захапленні! Гэта новае слова ў літаратуры!» і падпісаўся «Дацэнт». Прайшло яшчэ хвіліны тры, і Граждан, пакінуўшы новы запіс «Твор варты Нобелеўскай прэміі! Друкуйце часцей нашага знакамітага Граждана і вы будзеце самай чытанай газетай у свеце!» пад подпісам «Доктар навук з залатым дыпломам», задаволена абцёр аб азадак рукі і сеў вячэраць…

Каментары4

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці47

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?16

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці47

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць