Свет

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

Улады Сірыі дасягнулі дамоўленасці з курдскім альянсам «Сірыйскія дэмакратычныя сілы» (СДС). Згодна з ёй, курдскія ўзброеныя атрады і створаныя імі структуры паступова будуць уключаныя ў дзяржаўную сістэму, а іх байцы ўвойдуць у склад сірыйскай арміі, піша Бі-бі-сі.

Прыхільнікі сірыйскіх уладаў скідаюць курдскі помнік у горадзе Рака. Фота: AP Photo/Omar Albam

Прадстаўнік ЗША па Сірыі Том Барак назваў гэтае пагадненне гістарычным крокам, які адкрывае шлях да нацыянальнага прымірэння, адзінства і стабільнасці ў краіне.

Падпісанню дамовы папярэднічалі тыдні баявых дзеянняў. Сірыйскія войскі вярнулі пад кантроль вялікія тэрыторыі на паўночным усходзе краіны, якія больш за дзесяць гадоў утрымлівалі СДС. Пасля значных страт альянс пагадзіўся на спыненне агню. Але хоць большая частка тэрыторый адышла ўраду, асобныя сутыкненні яшчэ працягваліся.

Новая дамоўленасць, як і ранейшы план з 14‑ці пунктаў, прадугледжвае адыход сіл СДС з лініі фронту, іх інтэграцыю ў армію і дзяржаўныя органы, а таксама ўключэнне курдскіх адміністрацыйных і грамадзянскіх устаноў у агульнадзяржаўную сістэму. З байцоў СДС плануецца сфармаваць тры брыгады ў складзе сірыйскай арміі.

Паводле заяў курдскага боку, урад прызнаў грамадзянскія і адукацыйныя правы курдскага насельніцтва, а ўнутраным перасяленцам дазволяць вярнуцца ў свае дамы. Дамаск таксама атрымае кантроль над турмамі і радовішчамі нафты і газу, якія раней знаходзіліся пад кантролем СДС. Раней урад ужо вярнуў сабе найбуйнейшае нафтавае радовішча краіны і стратэгічна важную плаціну Табка на Еўфраце.

Курды адыгралі ключавую ролю ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» і пры падтрымцы ЗША кантралявалі каля траціны тэрыторыі Сірыі. Пасля падзення рэжыму Башара Асада ў канцы 2024 года СДС яшчэ некаторы час утрымлівалі паўночна-ўсходнія рэгіёны краіны.

Прэзідэнт Сірыі Ахмед аш-Шараа, былы лідар паўстанцаў, абяцаў аб’яднаць краіну. Хоць пагадненне з курдамі было падпісана яшчэ ў сакавіку 2025 года, яно доўгі час не выконвалася з-за ўзаемных абвінавачванняў. Толькі пасля новай эскалацыі і перамір’я ў студзені 2026 года працэс зрушыўся з месца.

У выніку аш-Шараа выдаў указ аб прызнанні культурных, моўных і грамадзянскіх правоў курдаў: курдская мова атрымала статус дзяржаўнай, курдам без грамадзянства было нададзена сірыйскае грамадзянства, а курдскі Новы год абвешчаны нацыянальным святам. Гэта стала першым афіцыйным прызнаннем нацыянальных правоў курдскага народа ў Сірыі з часу здабыцця незалежнасці ў 1946 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць