Андрэй Расінскі. Кадры

«Задыяк»

Карціна Дэйвіда Фінчэра ў Доме кіно

У межах праекта "Канаманія".

posterЗАДЫЯК (Zodiac)
ЗША, 2007, каляровы, 158 хв.
Рэжысэр: Дэйвід Фінчэр
Ролі выконваюць: Джэйк Гіленгаал, Марк Рафала, Энтані Эдвардз, Робэрт Даўні-малодшы, Браян Кокс, Джон Кэрал Лінч
Жанр: Псыхалягічны дэтэктыў
Прэміі: Намінацыя на “Залатую галіну” Канскага фэсту
Адзнака: 7 (з 10)

У Сан-Францыска зьяўляецца сэрыйны забойца, які ня толькі пагражае супакою горада, але й зьдзекваецца з паліцыі, дасылаючы ў газэты шыфры. Маньяк, які называў сябе Задыякам, так і ня быў злоўлены…

Пасьля карціны “Сем” Дэйвід Фінчэр ізноў вярнуўся да сваёй кароннае тэмы. Але рэжысэр ламае мадэль жорсткага трымценьніка, тасуючы герояў – ніводны зь якіх не становіцца галоўным.

Фільм сьледуе за дакумэнтальнай кнігай Робэрта Грэйсьміта, які доўгія гады прысьвяціў пошукам забойцы. Але карціна не становіцца й рэтра-фільмам пра 70-ыя гады, калі дзейнічаў Задыяк.

Карціна – пра шум і цішыню, якія суправаджаюць зло. І пра безабароннасьць. Самае нечаканае, калі дзеяньне спыняецца – і нічога не адбываецца. Гэта можна палічыць нудою, але ад такой нуды – ціхі, халодны мароз па скуры.

Зло зусім побач. Дакранаецца. Невядома хто. Незаўважна.

І няма ніякіх ключэй ад галаваломкі.

Газэты крычалі – і забылі, сьледчыя вялі справу – і пахавалі за звыклаю завядзёнкай.

Чалавек – пусты. Ён імітуе каштоўнасьці, але згубіў нат гарантыі ўласнага жыцьця.

Дзесьці блукае маньяк. Дзесьці – ахвяра. У жыцьці яны сустракаюцца.

Абыякавасьць пахавае абодвух.

Сэансы ў Менску.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць