Улада11

Гурулёў: Расія застаецца прыярытэтным партнёрам Беларусі ў ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве

Расія застаецца прыярытэтным стратэгічным партнёрам Беларусі ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Пра гэта 27 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў.

«З Расіяй у нас даўнія сувязі, яшчэ з часоў СССР. Сёння нас звязваюць саюзніцкія адносіны. Мы маем шэраг перспектыўных дакументаў», — зазначыў Сяргей Гурулёў.

Падчас размовы з журналістамі ён паведаміў, што больш як трэць усяго экспарту беларускай абароннай прамысловасці пастаўляецца ў Расію.

Так, Мінскі завод колавых цягачоў пастаўляе суседзям больш за 80% сваёй прадукцыі.

«Прадукцыя нашых прадпрыемстваў у Беларусі патрэбная ў невялікай колькасці. А прадпрыемствы перспектыўныя, развітыя», — падкрэсліў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.

Гаворка ідзе пра ААТ «Пеленг», ААТ «Інтэграл» і ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».

Старшыня камітэта дадаў, што ёсць і інтэграцыйныя праекты, і падкрэсліў, што «нам патрэбныя працэсы аб'яднання намаганняў на роўнай аснове», і гаворка ідзе менавіта пра аб'яднанне намаганняў — і фінансава-эканамічных, і навукова-тэхнічных.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць