Тэатр33

«Аршын мал алан» ставім, а «Тутэйшых» закрылі

Азербайджанская культурная экспансія ў Беларусі ставіць пытанні і выклікае рэакцыю.

У 2010-м у Музычным паставілі камедыю «Аршын мал алан» («Вясельны базар») Узеіра Ганджыбекава. Сёлета ў Оперным — балет «Сем прыгажунь» Кара Караева. У планах Музычнага на наступны год — балет Фікрэта Амірава «Тысяча і адна ноч»…

Ва ўсіх пастановак ёсць супольная рыса: падтрымка Міністэрства культуры і турызму Азербайджана. Гэта значыць, фінансаванне, частковае ці поўнае.

Частка Еўропы ці СССР?

Здавалася б, нічога дзіўнага. Тэатрам, якія жывуць на дзяржаўных датацыях, заўжды бракуе фінансавання. Калектывы з гатоўнасцю прымаюць замежную дапамогу. Напрыклад, ліцэнзію на мюзікл «Вестсайдская гісторыя» для Музычнага тэатра выкупіла пасольства ЗША. Спектакль «Офіс» у Купалаўскім паставілі пры спрыянні нямецкага Інстытута імя Гётэ.

Культурніцкая стратэгія заўжды залежыць ад палітыкі і цывілізацыйнага выбару. Для прадстаўнікоў незалежнага грамадства Беларусь — частка Еўропы. Таму сумесныя праекты ладзяцца з еўрапейскімі партнёрамі — Інстытутам імя Гётэ, Польскім інстытутам у Мінску і г.д.

А вось дзяржаўная ідэалогія арыентуецца на колішні савецкі досвед і апелюе да ранейшых сувязяў. Класічны прыклад — дзяржаўны кніжны праект «Сугучча сэрцаў». Запланаваны выхад 11 выпускаў. У іх мусяць друкавацца проза і вершы беларускіх аўтараў і прадстаўнікоў адной з краін СНД.

Такая практыка мела месца ў савецкі час. Кнігі найлепшых нацыянальных аўтараў перакладаліся на мовы іншых «братніх рэспублік». Іншае пытанне — наколькі паэзія Купалы была актуальная ў Цэнтральнай Азіі?

Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход

Азербайджанскія ініцыятывы можна ўспрымаць менавіта ў такім, постсавецкім, рэчышчы. Але беларусы — еўрапейцы, на якіх моцны ўплыў зрабіла расійская культура. Для нашых суайчыннікаў бліжэйшая заходняя традыцыя. Культура краін Азіі мае іншыя цывілізацыйныя карані (напрыклад, ісламскія). Іх мастацкая прадукцыя пабудавана на іншых прынцыпах (напрыклад, ёй уласцівыя сузіральнасць і медытатыўнасць).

Атрымліваецца парадокс: прадстаўнікі Усходу імкнуцца прэзентаваць у іншай краіне не штосьці сучаснае або сугучнае яе традыцыям, а самае што ні на ёсць класічнае. Але для беларускага спажыўца іх класіка бывае незразумелай, а таму чужой. Бо толькі найлепшыя творы мастацтва, створаныя прадстаўнікамі пэўнай цывілізацыі, становяцца здабыткам усяго свету. Напрыклад, пра літаратуру Лацінскай Амерыкі мы мяркуем паводле кніг Маркеса або Борхеса. А аўдыторыяй большасці астатніх пісьменнікаў застаюцца жыхары рэгіёна.

Азербайджан — прыклад?

І іншае пытанне. Ці гатова Беларусь да такой жа мэтаскіраванай культурніцкай палітыкі, як Азербайджан? Прыклад азербайджанцаў надзвычай паказальны.

Прадстаўнікі дыяспары пры­сутнічаюць на ўсіх спектаклях, канцэртах, якія нейкім чынам прэзентуюць культуру краіны. Але іх рэакцыя (мора кветак і крыкі «Брава!») пакрысе фармуе грамадскую думку. Бо аб'ядноўвае нацыю менавіта культура.

Дык, можа, Азербайджан ладзіць імпрэзы не толькі для стварэння іміджу ўласнага grandeur? А каб азербайджанцы паўсюль заставаліся азербайджанцамі?

Мяркую, з азербайджанцаў трэба браць прыклад. Але толькі часткова. Бо калі кіравацца іх логікай, трэба было б паставіць у Баку за беларускія грошы «Тутэйшых»… Але спачатку нам бы аднавіць пастаноўку «Тутэйшых» у Мінску.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты50

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой7

Стала вядома, пра што сёння гаварылі ўкраінцы і расіяне ў Стамбуле1

Аператараў дронаў будуць узмацняць баявым экзашкілетам

Расія і Украіна завяршылі перамовы ў Стамбуле. Яны ішлі каля 40 хвілін2

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць