Культура

Памёр галоўны мастак Лялечнага тэатра Валерый Рачкоўскі

Галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валерый Рачкоўскі памёр 2 студзеня на 60-м годзе жыцця.

Пра гэта паведаміла кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Любоў Дзёмкіна.

«Калектыў тэатра глыбока смуткуе аб заўчаснай смерці Валерыя Яўгенавіча і выказвае спачуванне родным, блізкім, сябрам і калегам, — адзначыла яна. — Дзякуючы прафесіяналізму і бязмернаму таленту Валерыя Яўгенавіча Беларускі дзяржаўны тэатр лялек дасягнуў высокага мастацкага ўзроўню сваёй творчасці. Нас пакінуў чалавек, які зрабіў бясспрэчны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва, чалавек з вялікай літары, апантаны прафесіянал сваёй справы. Гэта незаменная страта, бо з жыцця пайшла сапраўдная асоба, светлая памяць пра якую застанецца навечна».

Развітанне з майстрам пройдзе 4 студзеня ў 9.00, паніхіда пачнецца ў 9.30 у жалобнай зале па адрасе: Далгінаўскі Тракт, 160а.

Валерый Рачкоўскі нарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў вёсцы Ганчароўка (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). У 1984—1987 гадах працаваў мастаком-пастаноўшчыкам, у 1990—1998 гадах — галоўным мастаком Мінскага абласнога тэатра «Батлейка» ў Маладзечне. Займаў пасаду галоўнага мастака Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек з 1998 года.

Як мастак-пастаноўшчык, Рачкоўскі паставіў больш за 75 спектакляў для дзяцей і дарослых у Беларусі, Балгарыі, Літве, Польшчы, Расіі і Сербіі. Адным з апошніх стала «Ладдзя Роспачы» паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча (прэм’ера адбылася летась). Дарэчы, галоўную ролю выканаў сын мастака Зміцер Рачкоўскі.

Нядаўна Валерый Рачкоўскі і гродзенскі рэжысёр Алег Жугжда паставілі ў Разані спектакль «… і пакаранне». За яго мастак быў вылучаны на прэстыжную расійскую прэмію «Залатая маска». Яе вынікі будуць падведзены ў красавіку 2014 года. Ужо без творцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць