Эканоміка22

Лукашэнка даручыў правесці рэкапіталізацыю банкаў на 4,1 трлн рублёў

Лукашэнка даручыў унесці ў статутныя фонды дзяржаўных банкаў 4,1 трлн рублёў у якасці грашовых укладаў. Гэта прадугледжана загадам № 576 ад 28 снежня 2013 г. аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2013 год.

Як гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дадзеная мера закране Банк развіцця Беларусі, «Белаграпрамбанк», «Беларусбанк» і «Белінвестбанк». Ажыццявіць унясенне сродкаў даручана Міністэрству фінансаў.

У прыватнасці ў статутны фонд Банка развіцця павінна быць унесена 2,8 трлн рублёў, з якіх 1 трлн рублёў складуць сродкі ад размяшчэння дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый з дапамогай наўпростага продажу банку. Па іх прадугледжаная выплата даходу ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка, а таксама магчымасць абмену каштоўных папер пры надыходзе тэрміну іх пагашэння на іншыя аблігацыі.

Банку развіцця прапанавана рэалізаваць «Белаграпрамбанку» набываныя аблігацыі ў адпаведнасці з іх намінальным коштам на пазабіржавым рынку шляхам заключэння дагавора куплі- продажу аблігацый. Акрамя гэтага, Банку развіцця прапануецца набыць актывы, сфармаваныя пры крэдытаванні «Белаграпрамбанкам» інвестыцыйных праектаў у рамках фінансавання дзяржпраграм на суму да 1,15 трлн рублёў.

Банку развіцця таксама даручана ажыццявіць датэрміновае пагашэнне аблігацый на суму да 1 трлн рублёў, размешчаных у «Белаграпрамбанку», за кошт сродкаў, унесеных у статутны фонд. Банк развіцця за кошт унесеных у статутны фонд сродкаў павінен набыць аблігацыі на 200 млрд рублёў, якія выпускаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Павелічэнне статутнага фонду «Белінвестбанка» на 600 млрд рублёў будзе ажыццёўлена за кошт сродкаў, атрыманых ад размяшчэння дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, па якіх не мяркуецца выплата адсоткаў.

У статутны фонд «Беларусбанка» будзе ўнесена 500 млрд рублёў, «Белаграпрамбанка» - 200 млрд рублёў. Гэтыя актывы банкі атрымаюць за кошт рэшткаў сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць