Усяго патроху6060

У Мінску ў суботу абвянчаліся палітык Павел Севярынец і Вольга Шылак — фоты і відэа

Вянчанне палітыка, экс-палітвязня Паўла Севярынца і Вольгі Шылак праходзіць сёння ў Мінску. Цырымонія пачалася аб 11-й раніцы ў Катэдральным касцёле на плошчы Свабоды.

На святочную імшу прыйшлі 70 чалавек.

Праваслаўны Павел і Вольга — яна з каталіцкай сям'і — пазнаёміліся пяць гадоў таму.

Вольга нарадзілася ў Вільні, але хутка пасля нараджэння яе бацькі пераехалі ў мястэчка Груздава Пастаўскага раёна. Цяпер бацькі жывуць у вёсцы Баравыя Мядзельскага раёна, гэта на заходнім беразе возера Нарач.

Вольга выкладае польскую мову ў прыватнай адукацыйнай фірме.

Павел — начальнік штаба экс-кандыдата Віталя Рымашэўскага — быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА КДБ. У маі 2011 г. быў асуджаны і адпраўлены на «хімію» ў в. Куплін Пружанскага раёна.

Вольга перыядычна адведвала будучага мужа.

Роспіс у ЗАГСе адбыўся за два тыдні да царкоўнага шлюбу.

Сведкам з боку Севярынца быў былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Севярынец і Шылак упершыню пазнаёміліся дзякуючы сябру, Кастусю Шыталю. Тады Севярынец з Шыталем разам здымалі кватэру, і Шыталь запрасіў Вольгу з сяброўкай у госці.

Паэт Міхась Скобла так сфармуляваў у сваім Фэйсбуку пажаданне маладым: «Каб іх ложак часта рыпаў, і да года сынок выпаў!»

А бацька Паўла Кастусь Севярынец, як колішні артылерыст, пажадаў, каб у справе з’яўлення нашчадкаў Павел «паліў, як з гарматы». «Павел нахапаўся грамадскага шчасця па самую макаўку. А цяпер мне хацелася б, каб у яго было шчаслівае сямейнае жыццё. Я яго больш не выхоўваю. Цяпер ужо Павел мяне выхоўвае. Ён і глыбей мяне думае, і шырэй разумее», — так аадказаў бацька на пытанне пра грамадскую дзейнасць сына.

Каментары60

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны24

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е14

Былы саліст «Песняроў» пераехаў у вёску і працуе школьным настаўнікам хіміі і біялогіі4

«Постмадэрністычнае нахабства». У Полацку гістарычны правіянцкі склад ХVIІІ стагоддзя пераробяць пад гатэль1

Трамп прапанаваў перайменаваць акіян у свой гонар40

Польскія спецслужбы лічаць рэальнай пагрозу замаху на Туска і міністра абароны3

У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць5

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта10

Мінсувязі патлумачыла, чаму не працуе «Обращения.бел»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны24

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць