Нерухомасць

Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні будаўнічай дзейнасці

Указ № 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці» падпісаў 14 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам уводзіцца больш жорсткі парадак выдзялення зямельных участкаў для будаўніцтва, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У прыватнасці забараняецца, калі іншае не ўстаноўлена кіраўніком дзяржавы, адчужэнне дадзеных у прыватную ўласнасць для будаўніцтва капітальных пабудоў зямельных участкаў, перадача іх у арэнду, а таксама перадача правоў і абавязкаў па дагаворах арэнды зямельных участкаў да таго моманту, пакуль уласнікамі (арандатарамі) не будуць зарэгістраваныя капітальныя пабудовы.

Апрача таго, забараняецца павелічэнне плошчы зямельных участкаў, выдзеленых паводле вынікаў аўкцыёнаў на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, аўкцыёнаў з умовамі на права праектавання і будаўніцтва капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць, а таксама змена мэтавага прызначэння зямельных участкаў, выдзеленых для будаўніцтва капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), да завяршэння іх будаўніцтва.

На камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы па капітальным будаўніцтве аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ўскладаецца абавязак аказваць інвестару, які заключыў інвестыцыйны дагавор з Рэспублікай Беларусь, паслугі па падрыхтоўцы зямельнага ўчастка для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў выпадку звароту інвестара і за яго кошт.

У мэтах удасканалення падыходаў да будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры ўнесены змены ва ўказ ад 7 лютага 2006 года № 72 «Аб мерах па дзяржаўным рэгуляванні адносінаў пры размяшчэнні і арганізацыі будаўніцтва жылых дамоў, аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры». Для раёнаў (кварталаў) жылой забудовы ўстаноўлены патрабаванні да сацыяльнай інфраструктуры і складзе мінімальна неабходных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Даванне замоўцам (забудоўшчыкам) зямельных участкаў для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў і індывідуальнай жылой забудовы будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці мінімальна неабходнай інфраструктуры або праектнай дакументацыі, якая прайшла дзяржаўную экспертызу, на будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры.

Да распрацоўкі праектнай дакументацыі на ўзвядзенне, рэканструкцыю і рэстаўрацыю аб'ектаў замоўцам, забудоўшчыкам абавязковымі будуць з'яўляцца распрацоўка і зацвярджэнне перадпраектнай (перадынвестыцыйнай) дакументацыі, ўключаючы абгрунтаванне інвестыцый.

Працэс паралельнага праектавання і будаўніцтва будзе з'яўляцца выключэннем з правілаў і прымяняцца толькі на падставе рашэння кіраўніка дзяржавы.

Архітэктурная, горадабудаўнічая і будаўнічая дзейнасць, а таксама паслугі па абследаванні будынкаў і збудаванняў ажыццяўляюцца суб'ектамі гаспадарання, якія маюць атэстаты адпаведнасці і атэставаны персанал.

Пры гэтым кіраўніком праекта прызначаецца работнік адпаведнай кваліфікацыі або прыцягваецца інжынерная арганізацыя (інжынер).

Прадугледжана рэфармаванне камунальных унітарных прадпрыемстваў па капітальным будаўніцтве гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканкамаў, адміністрацый раёнаў Мінска.

Унесены змены ва ўказ ад 6 чэрвеня 2013 года № 263 «Аб долевым будаўніцтве аб'ектаў у Рэспубліцы Беларусь» і зацверджана адзіная форма тыпавога дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва. Тыпавы дагавор у абавязковым парадку будзе заключацца паміж грамадзянамі і забудоўшчыкамі пры долевым будаўніцтве жылля як з аказаннем дзяржаўнай падтрымкі, гэтак і пры камерцыйным будаўніцтве.

Прыцягненне сродкаў дольшчыкаў дапускаецца толькі пры ўзвядзенні аб'екта будаўніцтва або яго часткі за кошт уласных сродкаў забудоўшчыка. Пры гэтым сума сродкаў, якія накіроўваюцца, павінна складаць не менш як 15% ад кошту аб'екта.

Прадугледжана больш жорсткая адміністрацыйная адказнасць службовых асоб за незабеспячэнне выканання абавязкаў, парушэнне тэрмінаў і неналежнае выкананне работ у будаўнічай дзейнасці.

Апрача таго, на перыяд дзеяння гарантыйнага тэрміну эксплуатацыі аб'екта падрадчык абавязаны даць замоўцу (забудоўшчыку) забеспячэнне выканання сваіх абавязацельстваў па ліквідацыі работ неналежнай якасці.

Мінбудархітэктуры даручана зацвердзіць альбом схем інвестыцыйнага працэсу, што вызначае паслядоўнасць дзеянняў пры ажыццяўленні інвестыцыйнага праекта ў будаўніцтве, і ўстаноўленыя заканадаўствам патрабаванні (умовы, адміністрацыйныя працэдуры), выкананне якіх абавязковае пры праходжанні гэтых стадый.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць