Грамадства22

Крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча перадалі ў пракуратуру

Зьмітра Дашкевіча абвінавачваюць у адмове сьведчыць супраць сяброў «Маладога фронту».

Новую крымінальную справу супраць сустаршыні незарэгістраванага «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча перадалі ў шклоўскую пракуратуру. Зьмітра Дашкевіча абвінавачваюць у адмове сьведчыць супраць сяброў «Маладога фронту». Зьміцер сам адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Цяпер яму пагражае новы тэрмін зьняволеньня, які ён можа адбываць у той жа шклоўскай турме.

Крымінальную справу супраць Зьмітра Дашкевіча за адмову даваць паказаньні супраць сваіх паплечнікаў распачалі шклоўскія міліцыянты. Раней на прапанову сьледчага салігорскай пракуратуры распачаць крымінальны перасьлед маладафронтаўца шклоўскія калегі далі адмоўны адказ.

У выніку весьці справу пагадзіліся шклоўскія міліцыянты. Зьміцер Дашкевіч ня стаў супрацоўнічаць са сьледзтвам, палічыўшы дзеяньні міліцыянтаў незаконнымі. Нягледзячы на гэта, міліцыянты перадалі крымінальную справу ў пракуратуру, каб атрымаць санкцыю для перадачы яе ў суд.

Лідэр пазбаўленай рэгістрацыі сацыял‑дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікола Статкевіч падтрымлівае Зьмітра і таксама лічыць новую крымінальную справу парушэньнем нормаў працэсуальнага права:

«Гэты артыкул ня можа быць ужыты, бо, згодна з 27‑ым артыкулам Канстытуцыі, грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права адмовіцца сьведчыць супраць самога сябе. А гэтая справа, паводле якой яго дапытваюць, агульная справа супраць усяго «Маладога фронту». Гэтая крымінальная справа прыцягнутая штучна. Прыцягнутая толькі для таго, каб запалохаць моладзь, каб даць сыгнал, што пакараньне будзе жорсткім, маўляў, ня йдзіце, бо вас жорстка пакараюць».

Павал Севярынец лічыць, што моладзевыя актывісты мусяць распачаць у грамадзтве кампанію салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам:

«Фактычна «Малады фронт» цяпер у цэнтры ўвагі. Б’ючы па Дашкевічу, б’юць па тых змагарах, якія цяпер, умоўна кажучы, трымаюць лінію фронту ў змаганьні з рэжымам. Таму гэта пасланьне ўлады нам усім. Як мы на яго адрэагуем — гэта, што называецца, нашая справа. Мне падаецца, што нам патрэбная кампанія салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам, з маладафронтаўцамі і, безумоўна, годны адказ на такія спробы шантажу і закладніцтва».

Сьледчыя ў розных рэгіёнах Беларусі дапытваюць некалькіх маладафронтаўцаў ў крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць «Маладога фронту». Праз суды прайшлі каля дзясятка актывістаў арганізацыі. Першым судзілі Зьмітра Дашкевіча

Сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца пад вартай ад 15 верасьня 2006 году. За час адбыцьця пакараньня адміністрацыя калёніі вынесла яму пяць спагнаньняў за дробныя парушэньні турэмнага рэжыму. У выніку, паводле заканадаўства, ён пазбаўлены магчымасьці выйсьці на волю па амністыі ці ўмоўна‑датэрмінова.

Калі пракуратура пагодзіцца з высновамі сьледчых міліцыі і перадасьць справу ў суд, Зьмітру Дашкевічу могуць дадаць яшчэ адзін тэрмін зьняволеньня. Адвакат Зьмітра Аляксандр Галіеў не выключае, што адбываць пакараньне ягоны падабаронны будзе ў той жа шклоўскай турме.

Любоў Лунёва, Radio Free Europe / Radio Liberty

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка: Прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання няма

МЗС расказала, што цяпер з беларусамі, вызваленымі з працоўнага рабства

У Мінску санслужба закрыла краму з-за відэа ў сеціве

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа48

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць