Здарэнні11

На ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі беларусаў з фальшывымі еўра

Грашовыя банкноты з прыкметамі падробкі выявілі ўкраінскія пагранічнікі ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы».

У аўтамабілі «Мэрсэдэс» знаходзілася трое грамадзян Беларусі. Ужо напачатку праверкі дакументаў памежнікі заўважылі хваляванне аднаго з падарожнікаў, які да таго ж пачаў ужываць нецэнзурную лексіку. Гэта прымусіла памежнікаў паглыблена праверыць аўтамабіль.

Падчас праверкі сярод рэчаў былі выяўленыя банкноты Еўрасаюза. Усяго работнікі пункта пропуску знайшлі дзесяць банкнот па 200 еўра, дзве – па 100 еўра і 500 чэшскіх крон адной банкнотай. Акрамя таго, было выяўлена 89 чыстых бланкаў белага колеру, памеры якіх адпавядаюць гэтым купюрам. Папярэдне было ўстаноўлена, што знойдзеныя купюры, магчыма, ўтрымліваюць прыкметы падробкі, бо вадзяныя знакі не праглядаліся, а папера мела нізкую якасць.

Адзін з пасажыраў прызнаўся, што банкноты належаць яму. Мужчыну разам з грашовымі банкнотамі перадалі супрацоўнікам міліцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы9

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА2

Муза Караткевіча пакінула ў спадчыну Пуціну калекцыю на $2 мільярды. Аказалася, там падробкі і копіі11

У Еўропе праз экстрэмальную спякоту загінулі ўжо дзясяткі людзей5

Беларускі акцёр-школьнік, які зачытваў «Гой ты, Русь моя, родная», расказаў, як паспеў з'ездзіць у «Артэк»15

Сямейная дынастыя з Самахвалавічаў пад Мінскам вырошчвае 30 тысяч раслін

У Мар'інай Горцы з пятага паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы9

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць