Меркаванні3030

Стась Карпаў. Цемра ў пачатку тунэля

Усе любяць фатаздымкі. Чым далей, тым мацней.

Чым менш выразныя дэталі на картцы, тым яны мілейшыя. Я бачу, як з’яўляюцца новыя і новыя публікацыі з адной і той жа ідэяй, з адной тэмай для адных і тых жа людзей. Сканы старых паштовак з выявамі нашага горада. XIX стагоддзе. Рэтраспектыва мінуўшчыны. Перад намі паўстае стары Менск. Старая Беларусь. Глядзіце і параўноўвайце. Тады былі касцёлы, брукаваныя вуліцы, вялікія вокны і конныя экіпажы. Ад гравюраў Орды да фатаздымкаў Пазняка. Тады… А цяпер — дом каля Траецкага, хрушчоўкі і тэрмафутра паўзверх сталінскага ампіру. І падаецца, што ты чым далей, тым незваротней ад гармоніі. Чым далей — тым тужлівей і цяжэй. І народ тады быў гераічнейшы і беларусейшы. І Мінск быў Парыжам.

Ты не ўбачыш за тымі дзясяткамі здымкаў урбаністычнай «пастаралі» з выявамі Траецкага прадмесця печак-буржуек і сарціраў на вуліцах. Бруд і гніль хат, побач з якімі сельгаспасёлак ля Зялёнага Лугу падасца малой Галандыяй. Ці варта звяртаць увагу на бясконцыя яці і еры на шыльдах? Ідуць гады.

Вось мільёны савецкіх людзей едуць на працу ў ЗІЛах і шчыра хочуць аб'яднацца з пралетарыямі ўсіх краін. А яшчэ ўбачыць хоць вокам тыя краіны і тых пралетарыяў. Яны жывуць і народжаныя, каб спраўдзіць казку. Яны пазбыліся бед. Ім не сняцца сны аб Беларусі.

Мне сумна, што галовы людзей, якія гатовыя бачыць, вечна павернутыя і вочы глядзяць назад, хоць ногі нясмела цягнуць іх наперад. Іх вочы дальназоркія. Там збройны чын, там Каліноўскі, а вось і вялікая Літва. Яны ўглядваюцца туды ў скрусе: адвечная неадпаведнасць сябе сваім дзядам і прадзедам. Ім вечна сорамна. І часцей нават не за сябе, а за суседа. Кожны ўпэўнены, што сярод яго сваякоў ніхто не працаваў у НКВД. Не стаяў у заградатрадах. Не бадзяўся па лясах з партызанамі, адбіраючы апошняе ў сівых ад гора жанчын, не пісаў даносаў, не лічыў Купалы ворагам народа, не радаваўся, гледзячы як суседа з сям'ёй адпраўляюць на цягніку ў Сібір, і не ліў слёз на смерць Сталіна. Гэта было тады, калі зямлю насялялі чыстыя духам беларусы. А цяпер кожны дзясяты — мент. Кожны другі — лукашыст. «Наша Ніва» - жоўтая газетка. У кожным калектыве — стукач і ледзь не кожны — паразіт, а праз аднаго — здраднік. І думаецца ім: у нас ужо ўсё было. Усё найлепшае.

І яны глядзяць на стары Мінск, на адзін і той жа будынак у стылі класіцызму. І няхай за ім канец матрыцы. Няхай за гэтым фасадам туга і галеча — яны хочуць гэты Мінск зноў і зноў. У іх больш нічога не будзе наперадзе. Іх не цікавіць будучыня, бо іх мэта — назапашваць усё болей гераічнага мінулага.

Кніга з карцінкамі, да якой напісаў прадмову наш самы галоўны чалавек-казус. Вы бачылі на фатазымках тых шчаслівых мужыкоў-беларусаў?

Яны не глядзелі назад, але, канечне, назад вярталіся. Яны праскочылі Вялікую Літву са свістам. На срэбранай пласціне — ужо амаль неандэртальцы. Што трэба было зрабіць, каб гэтыя людзі з рукамі, якія звісалі да зямлі, з каўтунамі ў валасах, з прыкметамі выраджэння на твары сказалі, што яны — вялікі беларускі народ? Ці ведалі яны, што недзе побач памёр Багушэвіч, расце Шагал, пішуць Купала, Багдановіч… Што гэта ў іх быў Скарына, Будны?

Іх Вялікая Літва скончылася. Спачатку палякі зрабілі з іх недапалякаў. Расейцы з недапалякаў рабілі з іх недарускіх. Пасля з недарускіх зрабілі ўзорных савецкіх. А з найлепшых савецкіх — праз 70 год — рускіх са знакам якасці. Але беларусы ніколі не знікалі да канца, хаця, здавалася, былі гатовыя дапамагаць у сваім знішчэнні каму заўгодна. Яны пазбаўляліся калтуноў і марудна-марудна ўспаміналі пра Буднага, пра Скарыну. Кожны з іх быў знаёмы з Караткевічам і нават аднойчы выпіваў з ім. Мільёны людзей расказвалі пра гэта сваім дзецям. У іх рукі сталі карацейшымі, але шыя не можа пакуль павярнуць галаву і вочы не глядзяць наперад. Іх вабяць чорна-белыя паштоўкі старога Менска, конныя экіпажы і цемра ў пачатку тунэля.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага16

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы15

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

Мужчыну прызналі зніклым без вестак, ягоным дзецям выплачвалі пенсію. А пасля ён знайшоўся1

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага16

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць