Здарэнні

СК расследаваў жорсткае забойства ў Чэрыкаве, што адбылося некалькі месяцаў таму

Забойства адбылося ў ноч на 25 снежня. За дзень да свайго 47‑годдзя загінула жанчына.

Паводле версіі следства, 40‑гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, нанёс гаспадыні дома шматлікія ўдары кухонным нажом і іншымі прадметамі, якія знаходзіліся на кухні.

«Следчыя ўстанавілі, што пасля забойства мужчына фігурант таксама здзейсніў здзек над трупам. Ён пасмяротна нанёс загінулай шматлікія колата-рэзаныя раненні, пасля чаго пашкодзіў частку мяккіх тканак і органаў», — дадалі ў СК.

На допыце мужчына растлумачыў, што вечарам 24 снежня прыйшоў у госці да былой жонкі свайго стрыечнага брата, каб абмеркаваць яе асабістыя праблемы.

«Пасля сумеснага ўжывання алкаголю ён пачаў прыставаць да жанчыны, але атрымаў адмову — гэта выклікала агрэсію. Пасля здзейсненага злачынства ён паспрабаваў схаваць сляды: спаліў свае рэчы і абутак», — паведамілі ў СК.

Абвінавачанні выстаўленыя паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) і ч. 1 арт. 347 (здзек над трупам) Крымінальнага кодэкса. Раней фігурант прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць