Грамадства

Суд не задаволіў пазоў «Еўрагандлю» аб абароне дзелавой рэпутацыі

Суд Фрунзенскага раёна Мінска адмовіў «Еўрагандлю» ў задавальненні пазову аб абароне дзелавой рэпутацыі. Такое рашэнне абвясціла 21 студзеня суддзя Юлія Блізнюк.

«Кіруючыся артыкуламі 298 і 306 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Беларусі, суд вырашыў: ТАА «Еўрагандаль» у задавальненні пазоўных патрабаванняў аб абароне дзелавой рэпутацыі адмовіць», — сказала яна.

Суд пастанавіў спагнаць з ТАА «Еўрагандаль» на карысць старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзіміра Карагіна 12,5 млн. рублёў для кампенсацыі расходаў за аказанне юрыдычнай дапамогі.

Суддзя паведаміла, што прынятае рашэнне можа быць абскарджана ў вышэйшай інстанцыі на працягу 10 дзён.

Першае пасяджэнне па гэтай справе адбылося 10 студзеня. ТАА «Еўрагандаль» (гандлёвая марка «Еўраопт») патрабавала ад Карагіна абвергнуць выказванні, якія былі зроблены ім 24 чэрвеня падчас пасяджэння круглага стала па праблеме рэйдарскіх захопаў прадпрыемстваў.

Апрача Карагіна суадказчыкамі па гэтай справе прыцягваліся былы дырэктар універсама «Талін» Віктар Янушкоў, яго дарадчык Аляксандр Паўлаў, ТАА «ТУТ БАЙ Медыя», ТДА «Інтэр-Сміт», а таксама журналісты Дзмітрый Заяц і Сяргей Сацук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць