Свет2828

Былы міністр абароны Украіны заклікаў легальных уласнікаў зброі з'явіцца на Майдан

Былы міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка заклікаў легальных уласнікаў зброі мець яе з сабой на Майдане.

«Калі ўлада не абараняе жыцця людзей, я заклікаю тых, хто мае легальную зброю, выйсці на абарону Майдану і на патруляванне вуліць са зброяй, легальнай зброяй», — цытуе яго афіцыйнае агенцтва Укрінфарм.

«Я буду першы, я і цяпер са зброяй, і я буду тое рабіць, гэта не заклік да гвалту, гэта заклік да спакою», — дадаў былы міністр, які цяпер народны дэпутат Украіны.

Грыцэнка падкрэсліў, што зброю трэба выкарыстоўваць толькі для самаабароны і ні ў якім разе першым.

За мінулы тыдзень загінулі прынамсі 5 дэманстрантаў, яшчэ некалькі зніклі без вестак. Прычым людзей выкрадаюць не з Майдану, а каля кватэр або ў горадзе. Аднаго з выкрадзеных, навукоўца-сейсмолага з Львова, знайшлі закатаваным у лесе пад Кіевам.

Паводле вынікаў незалежнага расследавання, забітыя на вуліцы Грушэўскага, у тым ліку беларус Міхал Жызнеўскі, загінулі ад пападання кулі, выпушчанай з гладкаствольнага ружжа 12-міліметровага калібра. Прычым агонь вёўся з блізкай адлегласці. Выказваліся меркаванні, што асобныя экстрэмісты з ліку байцоў спецпадраздзяленняў зараджалі такія латунныя паляўнічыя кулі ў ружжы, якія выкарыстоўваюцца для стральбы гумовымі кулямі. Тэхнічна гэта магчыма.

Жызнеўскі і іншы актывіст, Нігаян загінулі ўранку 22 студзеня ў часе спробаў спецпадраздзяленняў, верных Віктару Януковічу, ачысціць вуліцу Грушэўскага ад дэманстрантаў.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна18

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна18

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць