Свет

Супрацоўнікі Луўра прыпынілі страйк, нічога не дабіўшыся

Музей Луўр у Парыжы ў поўным аб’ёме аднавіў працу 19 снежня пасля таго, як супрацоўнікі прагаласавалі за спыненне страйку, які раней часткова прыпыніў дзейнасць установы. Як паведамляе Associated Press, рашэнне было прынята на агульным сходзе супрацоўнікаў Луўра, дзе яны аднадушна падтрымалі спыненне страйку, каб музей змог прымаць наведвальнікаў.

Уваход у Луўр. Фота: AP Photo / Emma Da Silva

Прафсаюзы адзначылі, што спыненне страйку адбылося пасля пяці сустрэч з прадстаўнікамі Міністэрства культуры Францыі, але падкрэслілі, што дасягнутага прагрэсу недастаткова, асабліва ў пытаннях кадравай забяспечанасці, аплаты працы і доўгатэрміновых планаў бяспекі. Таксама яны выказалі заклапочанасць станам будынка і ўмовамі працы.

Супрацоўнікі крытыкавалі прэзідэнтку Луўра Ларанс дэ Кар за адсутнасць зацікаўленасці падчас страйку, бо яна не сустракалася з персаналам і не вяла з імі камунікацыю. 5 студзеня супрацоўнікі правядуць новы сход, каб вырашыць, ці аднаўляць страйк.

Страйк пачаўся 15 снежня з-за перагрузкі супрацоўнікаў, патрабаванняў павелічэння найму, павышэння заробкаў і пераразмеркавання выдаткаў. У кастрычніку Луўр трапіў у сусветныя навіны праз 7‑хвіліннае скандальнае рабаванне, што выклікала пытанні пра якасць мераў бяспекі ў музеі.

Каментары

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць