Свет

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

У выніку доўгіх перамоў у Бруселі лідары ЕС вырашылі выдзеліць пакет дапамогі Украіне памерам 90 млрд еўра, пры гэтым замарожаныя расійскія актывы для гэтага выкарыстоўвацца не будуць.

У першым шэрагу — Эмануэль Макрон, Фрыдрых Мерц, Уладзімір Зяленскі: Стыў Уіткаф, Джарэд Кушнер. Фота: Clemens Bilan Pool/Getty Images

Першапачаткова выдаткі лягуць на краіны ЕС. Bild тлумачыць, чаму ў ЕС не наважыліся выкарыстоўваць расійскія актывы.

Кампанія Euroclear, якая кіруе большай часткай замарожаных расійскіх актываў, базуецца ў Бельгіі. Прэм’ер-міністр Барт дэ Вевер баіцца шматмільярдных рызык для сваёй краіны. Ён запатрабаваў неабмежаваных гарантый ад іншых краін-членаў ЕС на выпадак, калі Расія звярнецца ў суд. Аднак ніхто не пажадаў даваць такія гарантыі.

Усяго за дзень да перамоў у Бруселі канцлер Фрыдрых Мерц падкрэсліваў, што дапамога Украіне павінна фінансавацца за кошт расійскіх актываў. Цяпер ён заявіў, што «змяніўся толькі парадак». Паводле слоў Мерца, ЕС цяпер «прадастаўляе аванс» у выглядзе крэдыту Украіне, але ён па-ранейшаму будзе забяспечаны расійскімі актывамі.

Украіна павінна будзе вярнуць грошы ЕС толькі ў выпадку, калі атрымае рэпарацыі ад Расіі. Калі гэтага не адбудзецца, ЕС пакідае за сабой права выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы для гэтай мэты. Паводле даных ЕС, Украіне спатрэбіцца прыкладна 135 мільярдаў еўра на працягу наступных двух гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля14

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»12

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля14

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць