Эканоміка77

Беларусь — у тройцы самых нафтазалежных краін свету

Беларусь заняла трэцяе месца ў рэйтынгу найбольш залежных ад нафты эканомік, падрыхтаваным агенцтвам Bloomberg.Рэйтынг складзены на аснове працэнтных адносінаў нафтавага экспарту да ВУП краіны. Усе дзяржавы, якія ўлічвае Bloomberg, ранжыраваныя зыходзячы з тэмпаў прыросту нафтавага складніка ў ВУП за 25 гадоў (з 1993 па 2018 гады).

Згодна з рэйтынгам, у 1993 годзе нафтавы складнік (аб'ём нафтавага экспарту) Беларусі быў на ўзроўні 0,5% да ВУП. Блізу 2018 года, згодна з прагнозамі экспертаў Bloomberg, доля нафтавага экспарту да ВУП дасягне ў Беларусі 13,9%. Такім чынам, паводле ацэнак аўтараў рэйтынгу, нафтавы складнік да ВУП вырасце ў Беларусі на 13,4 працэнтнага пункта за 25 гадоў.

Першае месца па тэмпах прыросту нафтавага складніка да ВУП у рэйтынгу Bloomberg заняла Лівія, другое — Сінгапур.

Афіцыйныя статзвесткі Беларусі пацвярджаюць, што магчымасці беларускай эканомікі генераваць валютную выручку шмат у чым залежаць ад сітуацыі ў нафтавай сферы.

Паводле звестак за студзень—лістапад 2013 года, экспарт беларускіх нафтапрадуктаў склаў 9,31 млрд. долараў. Акрамя гэтага, у названы перыяд Беларусь экспартавала нафты на 1,13 млрд. долараў.

Калі ўлічыць, што сукупныя валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў у студзені—лістападзе склалі 32,54 млрд. долараў, то відавочна: нафтавы складнік займае прыблізна траціну ў сукупнай валютнай выручцы Беларусі, што паступае ад экспарту.

Тым часам беларускія ўлады вядуць перамовы аб павелічэнні аб'ёмаў перапрацоўкі расійскай нафты на сваёй тэрыторыі.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі22

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі31

ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў вайне з Іранам1

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі22

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць