Свет99

Фюле: Еўрамайдан павінен адмежавацца ад радыкалаў

Еўрамайдан і апазіцыйныя лідары павінны адмежавацца ад радыкальных элементаў. Такое меркаванне выказаў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле ў сераду ў Страсбургу, выступаючы ў Еўрапейскім парламенце ў ходзе дыскусіі па сітуацыі ва Украіне.

«Патрэбна сур'ёзная ўцягнутасць ўдзелу абодвух бакоў, каб знайсці выхад з цяперашняга палітычнага крызісу. Гэта адзіны спосаб пазбегнуць замкнёнага кола ўзаемных абвінавачванняў», — мяркуе Фюле.

«Апазіцыя і мітынгоўцы павінны адмежавацца ад радыкальных элементаў — вызваленне занятых Міністэрства юстыцыі 27 студзеня і Міністэрства сельскай гаспадаркі 29 студзеня з'яўляецца толькі адным прыкладам адказных адносін з іх боку», — мяркуе ён.

Еўракамісар адзначыў, што ўлада адказвае за абарону свабоды слова, сходаў і СМІ.

«Да гэтага часу ў гэтым кірунку было зроблена занадта мала: мірныя дэманстранты працягваюць знаходзіцца пад вартай, невядомыя злачынцы, якія ажыццяўляюць выкраданні і катаванні, застаюцца беспакаранымі», — падкрэсліў ён.

Фюле выступае за прапанаваны Радай Еўропы неадкладны пачатак працы кансультатыўнай следчай групы. На яго думку, гэта будзе «крок наперад, каб вырашыць праблему цяперашняй атмасферы беспакаранасці».

«Зніжэнне напружання і стабілізацыя сітуацыі зараз з'яўляецца галоўным прыярытэтам», — мяркуе ён.

Фюле таксама заявіў, што мае намер наведаць Украіну на наступным тыдні.

Захоп будынкаў трох дзяржустаноў — міністэрстваў юстыцыі, энергетыкі і аграрнай палітыкі — ініцыявала «Агульная справа», якую ўзначальвае Аляксандр Данілюк. Лідары апазіцыйных фракцый і частка арганізацый, якія пратэставалі на Майдане, былі не згодныя з гэтымі дзеяннямі.

Прадстаўнікі ўлады патрабавалі, перш за ўсё, вызваленне адмінбудынкаў прысутнымі. Захопы міністэрстваў, разам з захопамі абласных дзяржадміністрацыі, абурылі ўладу.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць