Эканоміка11

Мінэканомікі канстатуе невысокі ўнёсак малога бізнесу ў эканоміку краіны

Унёсак малога бізнесу ў эканоміку Беларусі невысокі ў параўнанні з іншымі краінамі, паведаміў на XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі па пытаннях прагназавання ў лістападзе 2013 года намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, выступленне якога апублікавана ў студзеньскім нумары «Экономического бюллетеня». 

«У краінах з пераходнай эканомікай роля малога бізнесу ў эканамічным развіцці пакуль адносна невысокая. У Рэспубліцы Беларусь доля малога бізнесу ў агульнай колькасці занятых складае 18,4%, а ў агульным аб'ёме ВУП краіны — каля 16%. Пры гэтым большая частка суб'ектаў прадпрымальніцтва сканцэнтравана ў сферы абслугоўвання — 42%, у той час як у прамысловасці іх доля складае толькі 15%», — канстатаваў Ярашэнка. 

Ён звярнуў таксама ўвагу на той факт, што ў Беларусі «практычна няма суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія выпускаюць прадукцыю па ліцэнзіях буйных прадпрыемстваў, няма іх і сярод субпастаўшчыкоў і субпадрадчыкаў апошніх». «Разам з тым у эканамічна развітых краінах на гэтым сегменце рынку працуюць 70-80% малых прадпрыемстваў», — нагадаў Ярашэнка. 

У сувязі з гэтым, мяркуе намеснік міністра, пры распрацоўцы стратэгіі развіцця малога і сярэдняга бізнесу «акцэнт павінен быць зроблены на сферы вытворчасці і інавацыйнай дзейнасці». 

«У кожным рэгіёне краіны варта ствараць базавыя цэнтры падтрымкі малога прадпрымальніцтва па аказанні комплексу паслуг такім суб'ектам, у тым ліку базы даных па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці», — сказаў Ярашэнка. 

Частку памяшканняў і будынкаў, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, можна перадаць ва ўласнасць, арэнду ці бязвыплатнае карыстанне суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога бізнесу, мяркуе намеснік міністра эканомікі. 

Паводле даных Міністэрства эканомікі, у краінах — членах ЕС унёсак малога і сярэдняга бізнесу ў эканамічныя паказчыкі істотна вышэйшы, чым у Беларусі. Так, у Германіі малыя і сярэднія прадпрыемствы фарміруюць каля 50% ВУП, у іншых краінах ЕС (у прыватнасці ў Італіі і Францыі) гэты паказчык яшчэ вышэйшы. Разам з тым у Беларусі ўнёсак малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП складае, паводле даных Мінэканомікі, 15,7%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць