Афіша11

18‑19 кастрычніка ў Менску пройдзе фэстываль «Кліп‑марафон 2007»

Больш за трыццаць кліпаў за два дні ў адным месцы.

У першы дзень «Кліп‑марафону» будуць дэманстравацца як новыя, так і рарытэтныя відэа. На другі дзень адбудзецца непасрэдна конкурсная частка. Лепшыя кліпы будуць абраныя шляхам глядацкага галасаваньня. А пераможцы атрымаюць памятныя статуэткі і дыплёмы.

Гледачы таксама не застануцца без падарунка — па выніках конкурсу будуць выдадзеныя DVD зь лепшымі кліпамі.

Заяўлена, што ў «Кліп‑марафоне» возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты: «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Стары Ольса», «Zet», «Нейро Дюбель», «Крок», «:B:N:», «PLAN», «IQ48», «Палац», «Зьніч», «Бонда» і іншыя.

Усяго будзе прадэманстравана болей 30 музычных відэа 1991‑2007 гадоў. Фэстываль ладзіцца незарэгістраванай «Моладзьдзю БНФ» у межах кампаніі ў абарону беларускіх музыкаў. Плянуецца праводзіць такое мерапрыемства штогод.

І хаця пэўная частка новых, зьнятых сёлета кліпаў на фэсьце прадстаўлена ня будзе, само мерапрыемства можа стаць цудоўнай нагодай яшчэ раз узгадаць старыя‑добрыя відэа любімых музыкаў, якія, на жаль, не пабачыш на музычных каналах.

Так, вакаліст «IQ48» Саша Ракавец нічога ня чуў пра правядзеньне марафону, таму гледачы, верагодна, убачаць толькі адзін кліп гурту на песьню «Таполі». Хаця «здаровыя лосі» ўжо пасьпелі зьняць яшчэ два відэа і больш таго, атрымаць на іх правы. А гэта значыць, што пасьля афіцыйнага запуску канала БелСат, новыя кліпы «IQ48» можна будзе ўбачыць і на іншых каналах.

Распачнецца фэст 18 кастрычніка а 17 гадзіне на ўправе партыі БНФ (б.Варвашэні=Машэрава, 8)

SlaDa, generation.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам30

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна6

Мядзведзеў заявіў, што ўдар расійскага беспілотніка па румынскім доме невыпадковы, і папярэдзіў, што будуць іншыя17

Беларуская чыгунка шукае сабе супрацоўнікаў з Непала і Пакістана. Мова не патрабуецца9

Сына кіраўніцы Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне Святланы Шацілінай затрымалі, але адпусцілі16

Ініцыятыва Maldzis вярнула малюнак Восіпа Любіча7

Украінская гімнастка закрыла вушы і вочы падчас выканання гімна Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ФОТА44

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам30

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць